Абнаўляйце пашпарты

З 5 красавіка ўступае ў сілу візавы кодэкс Еўрасаюза. Цяпер, каб атрымаць візу для ўезду ў краіны ЕС, трэба мець мінімум дзве пустыя старонкі ў пашпарце, а сам дакумент мусіць быць выдадзены менш за дзесяць гадоў таму.

Як паведаміў начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Ігнатовіч, артыкул 12 візавага кодэкса ЕС прадугледжвае, што грамадзянін, які хадайнічае аб атрыманні візы, павінен прадставіць сапраўдны дакумент на паездку, адпаведны тром крытэрам.

Тэрмін дзеяння дакумента павінен заканчвацца не раней за тры месяцы пасля меркаванай даты выезду з тэрыторыі краіны — сябра Еўрасаюза, у выпадку шматразовых паездак — пасля апошняй меркаванай даты выезду з тэрыторыі краіны — сябра ЕС. Ад гэтага правіла можна адступаць толькі ў выпадку належным чынам абгрунтаванай неадкладнай неабходнасці. Таксама ў дакуменце мусяць быць як мінімум дзве чыстыя старонкі, а выдадзены ён менш за дзесяць гадоў таму.

Супрацоўнікі турыстычных кампаній лічаць, што новаўвя­дзенне можа справакаваць невялікі адток турыстаў з краінаў Еўрапейскага саюзу. “Новыя патрабаванні ўскладняюць працу з кліентамі, — гаворыць Нэлі Меркуль, прадстаўніца адной са сталічных турфірмаў. — У Беларусі тэрмін дзеяння пашпарта працяглы, цяпер людзям давядзецца дадаткова траціць час на падрыхтоўку да падарожжа. Нас і так не надта любяць у краінах ЕС, бо консульскі збор для беларусаў, у адрозненні ад Расіі і Украіны, складае не 35, а 60 еўра. Новаўвядзенне адносна патрабавання да пашпартоў накладзе свой адбітак на сітуацыю. Канешне, калі чалавек можа патраціць грошы на набыццё пуцёўкі, то ён здольны і пашпарт памяняць. Але можа і адмовіцца ад лішніх клопатаў ды абраць краіну з больш простымі патрабаваннямі да ўезду, напрыклад, Егіпет, Турцыю ці тую ж Украіну.

Акрамя таго, для набыцця шэнгенскай візы давядзецца здаваць адбіткі пальцаў і добра абгрунтаваць неабходнасць шматразовай візы.

У склад Еўрапейскага саюза ўваходзяць 27 краін: Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Вялікабрытанія, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Польшча, Партугалія, Румынія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Чэхія, Швецыя, Эстонія.

Каментаваць