Абскарджаны дзеянні суддзі Алены Рудніцкай

Абскарджаны дзеянні суддзі суду Маскоўскага раёна Мінска Алены Рудніцкай, якія пазбаўляюць грамадзян судовай абароны, паведаміла карэспандэнту НЧ актывістка Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, 76-гадовая мінчанка Тамара Федаровіч.  



На здымку – заяўнікі ў судзе Маскоўскага раёна 7 снежня мінулага году. Тамара Федаровіч сядзіць крайняя справа.


Паводле яе словаў, 8 снежня мінулага года Алена Рудніцкая адмовіла 12 заяўнікам – актывістам ініцыятывы з розных рэгіёнаў краіны ў задавальненні іх скаргі на дзеянні чыноўнікаў Мінскага гарвыканкаму, якія не дазволілі грамадзянам правесці 24 верасня 2015 году пікетаванне на сталічным пляцы Волі ў знак пратэсту супраць бяздзеяння Адміністрацыі Прэзідэнта.     

Апроч таго, суддзя сваім рашэннем абавязала спагнаць з кожнага заяўніка калектыўнай скаргі дзяржаўную пошліну ў даход дзяржавы ў суме 180 тысяч рублёў, нягледзячы на тое, што пры накіраванні калектыўнай скаргі ў суд грамадзяне ўжо заплацілі дзяржпошліну ў памеры 180 тысяч рублёў, як таго патрабуе айчыннае заканадаўства. На гэтае рашэнне суду Маскоўскага раёна грамадзяне падалі ў Мінскі гарадскі суд касацыйную скаргу з квітком аб аплаце дзяржпошліны ў суме 90 тысяч рублёў. Але Алена Рудніцкая пакінула касацыйную скаргу без руху і запатрабавала, каб кожны з заяўнікаў спачатку заплаціў па 90 тысяч рублёў дзяржпошліны, што не прадугледжана заканадаўствам. “Гэтыя незаконныя дзеянні Алены Рудніцкай мы і абскардзілі ў Мінгарсудзе”,  сказала Тамара Федаровіч.

У каментары НЧ юрыстка Тамара Сяргей ахарактарызавала дзеянні суддзі Алены Рудніцкай,  як самавольнае выкарыстаннее ўладных паўнамоцтваў. “Справа ў тым, што свае рашэнне суддзя не матывавала аніякай нормаў заканадаўства”,  падкрэсліла юрыстка. На яе меркаванне, дзеянні суддзі накіраваныя на тое, каб закрыць заяўнікам доступ для абскарджвання судовай пастановы, а таксама з’яўляюцца своеасаблівай формай запужвання грамадзянаў і помсты ім за зварот у суд супраць чыноўніцтва. 

Нагадаем, што сын Тамары Федаровіч Андрэй 12 лютага 2010 году быў асуджаны судом Першамайскага раёна Мінска на 9 гадоў зняволення з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму за набыццё, перавозку і захоўванне макавай саломкі ў вялікім памеры — 1,611 кг. (ч.3 арт.328 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь).  

  

Як пацвердзіла спадарыня Тамара, яе сын на самой справе быў наркаманам і яна сама ў свой час паставіла яго на ўлік у наркадыспансэры. Аднак апошнія перад судом гады Андрэй Федаровіч ужо не ўжываў наркотыкі, амаль год працаваў рабочым УП “Зелянбуд” Першамайскага раёна сталіцы, дзе характарызаваўся выключна станоўча і за сваю працу атрымліваў прэміі. Згодна заключэнню судовай экспертызы, у мужчыны хаця і было ўстрыманне ад наркотыкаў, але залежнасць ад іх захавалася. Вось чаму восенню 2009 года Андрэй Федаровіч і купіў макавую саломку ў бабулі ў адной з вёсак Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Разам з тым, вязень да суду ніколі не прыцягваўся да адказнасці за распаўсюд наркотыкаў, нават з’яўляючыся наркаманам. 

  

У сваю чаргу Тамара Сяргей зазначыла, што яна пазнаёмілася з матэрыяламі справы Андрэя Федаровіча, дзе няма ніводнага доказу ягонай віны ў распасюдзе наркотыкаў. “Прысуд вынесены на аснове не доказаў, а меркаванняў. Таму патрэбная перакваліфікацыя гэтай справы. Аднак на ўсе скаргі Андрэя Федаровіча ў органы суду і пракуратуры ён атрымлівае фармальныя адпіскі. Вось чаму ягоная маці і дабіваецца правасуддзя”, — сказала Тамара Сяргей.  

Абмеркаванне:

  • Коваленко
  • 2016-01-14 16:28:05
Я считаю, что судья Рудницкая получила приказ от своих повелителей и спешно выполнила. У меня складывается мнение, что судьи в нашей стране уже давно забыли такое понятие, как Закон, честь, совесть и
нормальные человеческие качества. Только вот им надо помнить, что рано или поздно за всё придётся отвечать. Решение по понятиям могут принимать у себя дома, но не в нашей стране! Перед своими
повелителями мы позволяем стоять на коленях, но в учреждении нашего Государства обязаны работать в руках с Конституцией!
  • санкевич
  • 2016-01-14 17:11:46
Совсем совесть

потеряли "слуги" народа!!! Уже просто не знают каким способом обобрать простых грааждан.

Каментаваць