Абвінавачванне перакваліфікуюць

У судзе над кіраўніком праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім абвешчаны перапынак да 16 лістапада. Ён патрэбны, каб перакваліфікаваць справу. “Новае абвінавачванне будзе істотна адрознівацца ад папярэдняга, — заявіў падчас суда пракурор.

Калегі праваабаронцы мяркуюць, што можа быць скарэктаваная фармулёўка абвінавачвання, бо асноўны доказ па справе — дакументы, перададзеныя літоўскім бокам, — Мінюст Літвы афіцыйна назваў несапраўднымі.

Ёсць і верагоднасць, што будзе выстаўлена новае абвінавачванне паводле 193–1 Крымінальнага кодэкса — “удзел у незарэгістраванай арганізацыі. У судовым працэсе Алесь Бяляцкі не адмаўляе таго, што працуе ад імя праваабарончага цэнтру “Вясна, які пазбавілі рэгістрацыі. Ён заявіў на судзе, што пазбаўленне ПЦ “Вясна рэгістрацыі было незаконным — гэта прызнаў у 2007 годзе Камітэт ААН па правах чалавека і абавязаў беларускія ўлады зарэгістраваць “Вясну цягам 90 дзён. Але гэта не было выканана. “Мы лічым, што парушаюцца нашы правы, і не збіраемся спыняць праваабарончую дзейнасць, — падкрэсліў Бяляцкі.

Цяпер кіраўніка “Вясны і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага абвінавачваюць паводле часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Ад 4 жніўня Алесь Бяляцкі знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 Мінска.

Падчас судовага пасяджэння 10 лістапада да справы быў далучаны шэраг дакументаў. Суд далучыў да справы копіі ліста Міністэрства юстыцыі Літвы, у якім паведамляецца, што інфармацыя пра рух сродкаў на рахунках Бяляцкага і Стэфановіча (юрыст ПЦ “Вясна) з’яўляецца несапраўднай. Гэты ліст завераны пячаткамі міністэрства і амбасады Літвы.

Быў далучаны да справы ліст арганізацыі Civic rights defenders, якая давала ПЦ “Вясна гранты на праваабарончую дзейнасць. У лісце гаворыцца, што арганізацыя не мае ніякіх маёмасных прэтэнзіяў да Бяляцкага.

Былі зачытаныя звароты міжнародных праваабарончых арганізацыяў у абарону Бяляцкага і далучаныя да справы. Таксама суд далучыў да справы копію дыплома прэміі Нарвежскага Хельсінскага камітэта Алесю Бяляцкаму за актыўны ўдзел у барацьбе за правы чалавека, дакумент аб рашэнні горада Генуі (Італія) пра тое, каб надаць Бяляцкаму ганаровае грамадзянства Генуі “за стойкасць у барацьбе за правы чалавека. Алесь Бяляцкі таксама атрымліваў еўрапейскую прэмію свабоды імя Андрэя Сахарава.
 
Каментаваць