Абвінавачаны СМІ ў п'яным дэбошы начальнік Кастрычніцкага РАУС афіцыйна «знаходзіцца на бальнічным»

Начальнік Кастрычніцкага РАУС Гомельскай вобласці, якога СМІ выкрылі ў п'яным дэбош, афіцыйна знаходзіцца на бальнічным.
Пра тое, што начальнік Кастрычніцкага РАУС (Гомельская вобласць) Генадзь Маджара трапіў у непрыемнасці, знаходзячыся на вучобе па падвышэнні кваліфікацыі ў Мінску, паведамілі 15 красавіка некаторыя інтэрнэт—рэсурсы.

Па інфармацыі «Беларускага партызана», у адным са сталічных кафэ міліцэйскі начальнік злоўжыў алкаголем, і яго паводзіны вымусілі персанал выклікаць нарад міліцыі. «Супрацоўнікі дэпартамента аховы даставілі буяна ў выцвярэзнік. Там і высветлілася, што затрыманы мужчына ў цывільным адзенні — іх калега», — піша рэсурс.

У прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама БелаПАН заявілі, што ў цяперашні час Генадзь Маджара знаходзіцца на бальнічным — абавязкі начальніка Кастрычніцкага РАУС часова выконвае яго намеснік Сяргей Вараб'ёў. На мінулым тыдні ў Кастрычніцкім РАУС БелаПАН паведамлялі, што начальнік знаходзіцца на вучобе ў Мінску і калі вернецца — не вядома.

Маджара ўзначаліў Кастрычніцкі РАУС у пачатку 2018 года. Да гэтага ён доўгі час працаваў у Лоеўскім РАУС, апошнім часам — на пасадзе намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў. Яму 41 год, жанаты, двое дзяцей.


Паводле gomel.today

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць