Ад Бангалор адмовіліся

Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху вырашыў не ісці на плошчу Бангалор. Мітынг у Мінску запланавалі ля Чарнобыльскай капліцы.

Збор удзельнікаў акцыі 26 красавіка мяркуецца ў 17.45 ля Акадэміі навук. Адтуль з 18.30 ладзіцца шэсце да капліцы (царква “Спагнанне загінулых) на рагу вуліц Карастаянавай і Арлоўскай. Такую заяўку ў Мінскі гарвыканкам падрыхтаваў аргкамітэт 1 красавіка.

На першым паседжанні, нагадаем, аргкамітэт разглядаў падобны варыянт маршрута. Але ля капліцы збіраліся ўскласці кветкі і ўшанаваць памяць ахвяр радыяцыі хвілінай маўчання. А потым працягнуць шэсце ў парк Дружбы народаў (плошча Бангалор) і правесці там мітынг. На другім паседжанні план скарэктавалі: ля капліцы будзе і мітынг. Як вядома, там жа знаходзіцца памятны знак ахвярам Чарнобыля.

“Мітынг арыентаваны на вырашэнне вельмі вострых пытанняў: абарону ліквідатараў, праблему новай атамнай электрастанцыі і іншых, — паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі Юры Хадыка.

Аварыя на АЭС у Японіі пасля землятрусу зноў прыцягнула ўвагу да праблемы запланаванага будаўніцтва АЭС у Беларусі. Юры Хадыка адзначыў, што там значна менш цяжкая катастрофа, чым была ў Чарнобылі. “І значна больш эфектыўныя дзеянні з боку ўрада, чым гэта было ў нас, — сказаў ён.

“Гэта вельмі небяспечная энергетыка. Нават іх (японскія) тэхналогіі з іх дасканалымі метадамі змагання з наступствамі аварыі аказаліся недастатковымі. І над Японіяй навісла вельмі сур’ёзная пагроза, — падкрэсліў Юры Хадыка.

Заяўку на правядзенне акцыі арганізатары перададуць у Мінскі гарвыканкам 4 красавіка. Чарнобыльскі шлях прымеркаваны да 25-й гадавіны катастрофы на АЭС у Чарнобылі.

Каментаваць