Ад ГКС чакаюць справаздачы

20 ліпеня прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый правядуць слуханні аб працы Грамадска-кансультацыйнага савета (ГКС) пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік ГА «Агенцтва гуманітарных тэхналогій» Уладзімір Мацкевіч 14 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, пакуль невядома, ці возьме ўдзел у слуханнях запрошаны на іх кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, кіраўнік ГКС Уладзімір Макей.

20 ліпеня прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый правядуць слуханні аб працы Грамадска-кансультацыйнага савета (ГКС) пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік ГА «Агенцтва гуманітарных тэхналогій» Уладзімір Мацкевіч 14 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, пакуль невядома, ці возьме ўдзел у слуханнях запрошаны на іх кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, кіраўнік ГКС Уладзімір Макей.

З ініцыятывай правесці падобную сустрэчу прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці выступілі месяц таму. 15 чэрвеня членам ГКС былі разасланыя адпаведныя прапановы. Некаторыя з іх пацвердзілі сваю гатоўнасць удзельнічаць у слуханнях. У той жа час частка членаў савета пагадзілася на ўдзел у слуханнях толькі ў тым выпадку, калі на іх будзе прысутнічаць Макей.

Як адзначыў Мацкевіч, сярод прадстаўнікоў «трэцяга сектара» існуе меркаванне, што Грамадска-кансультацыйны савет па сутнасці сваёй такім не з’яўляецца.

«Адзін з прадстаўнікоў НДА, які ўваходзіць у склад савета, сказаў, што разглядае сябе як кансалтынгавую асобу і не можа нічога гаварыць без ухвалення кіраўніка савета», — сказаў Мацкевіч.

Ён таксама паведаміў, што на сайце eurobelarus.info чытаў меркаванне члена ГКС Мікалая Чаргінца пра тое, што ў Беларусі няма грамадзянскай супольнасці. «Гэта — красамоўны паказчык. Беларускае грамадства дагэтуль, з савецкіх часоў, не разглядаецца як самастойная структура», — лічыць Мацкевіч.

 Аднак, паводле яго слоў, грамадзянская супольнасць Беларусі «не мае патрэбы ў нейкіх санкцыях і прадстаўніках у якіх-небудзь саветах». «І я, і вы, і любы іншы чалавек, хто мае актыўную грамадзянскую пазіцыю і адкрыта яе выказвае, з’яўляецца прадстаўніком грамадзянскай супольнасці», — падкрэсліў Мацкевіч.

Уладзіслаў Вялічка, лідэр кансорцыума «ЕўраБеларусь» (Літва), у які ўваходзіць у тым ліку шэраг беларускіх НДА, заявіў, што на маючых адбыцца слуханнях хацелася б абмеркаваць «ролю, месца і функцыі ГКС у сучасных беларускіх рэаліях».

«Для чаго ён створаны, якія функцыі ён выконвае, што ён цяпер робіць і якія магчымасці ў яго ёсць. Адна з галоўных праблем — вялікі дэфіцыт інфармацыі пра яго дзейнасць», — падкрэсліў Вялічка.

Паводле яго слоў, прадстаўнікоў грамадскасці цікавіць магчымасць уносіць пытанні ў парадак дня пасяджэнняў ГКС — напрыклад, пра рэгістрацыю НДА, адмену артыкула Крымінальнага кодэкса аб дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі і іншыя.

«У тым выглядзе, у якім савет цяпер існуе, ён не з’яўляецца выніковым. Але сама па сабе ідэя грамадскага савета дзеяздольная, калі яе рэалізаваць па-іншаму. Са значна большай сувяззю з грамадствам, са значна большым удзелам прадстаўнікоў НДА», — перакананы Вялічка.

БелаПАН

Каментаваць