Ад імя людскасці

Дачка арыштаванага кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, якая знаходзіцца ў Германіі, стала там ініцыятарам збору подпісаў пад лістом да Лукашэнкі з заклікам да вызвалення ўсіх арыштаваных па палітычных прычынах.

Толькі за некалькі гадзін пасля старту ініцыятывы было сабрана больш за 2 тысячы подпісаў. Падпісацца любы жадаючы жыхар Германіі можа на сайце www.lass-sie-frei.de

«Гэты зварот ад імя волі, дэмакратыі і правоў чалавека, якія з’яўляюцца ўніверсальнымі і непадзельнымі. Гэты зварот ад імя людскасці, — гаворыцца ў адкрытым лісце, які адрасаваны Аляксандру Лукашэнку. — Вызваліце зняволеных!»

Сярод тых, хто ўжо паставіў свой подпіс пад лістом, — лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Зігмар Габрыэль, лідэры Партыі Зялёных Клаўдзія Рот і Чэм Оздэмір, кіраўнік ведамства канцлера Германіі Рональд Пофала, Упаўнаважаны па правах чалавека Германіі Маркус Лёнінг, акцёры Ханэс Янніке і Джудзіт Докер, мадэратар Мо Асуманг, міністр-прэзідэнт Брандэнбурга Маціас Платцэк, лідар фракцыі СПД у Бундэстагу Франк-Вальтар Штайнмаер, лідар Маладых Хрысціянскіх дэмакратаў Філіп Місфельдэр.

Тыя, хто падпісаўся пад заклікам, разглядаюць арышт як «сур’ёзнае парушэнне асноўных правоў чалавека» і патрабуюць справядлівага судовага разгляду. Яны таксама выказваюць сваю занепакоенасць станам здароўя зняволеных. «Лекары, адвакаты і сем’і зняволеных павінны, нарэшце, атрымаць магчымасць наведвання палітычных зняволеных», — пішуць яны Лукашэнку.
 
Каментаваць