Ад спецадзення да могілак

Мы працягваем публікацыю адказаў вядомага юрыста і праваабаронцы Алега Волчака на пытанні грамадзян, якія звярнуліся ў грамадскую прыёмную.

-   Мой сын скончыў тэхнікум і па размеркаванні ўладкаваўся на завод. Як высветлілася, ён працуе не па спецыяльнасці. Ці можна скасаваць працоўны кантракт?
    Кляцкова А. С., Орша



Мы працягваем публікацыю адказаў вядомага юрыста і праваабаронцы Алега Волчака на пытанні грамадзян, якія звярнуліся ў грамадскую прыёмную.

-   Мой сын скончыў тэхнікум і па размеркаванні ўладкаваўся на завод. Як высветлілася, ён працуе не па спецыяльнасці. Ці можна скасаваць працоўны кантракт?
    Кляцкова А. С., Орша

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку і ўмовах прадастаўлення першага працоўнага месца выпускнікам дзяржаўных устаноў адукацыі і Палажэннем аб размеркаванні выпускнікоў устаноў адукацыі, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю, вы маеце права патрабаваць паўторнага пераразмеркавання, але для гэтага неабходна з пісьмовай заявай звярнуцца ва ўстанову, якая размеркавала вашага сына. Падставай з’яўляецца права на першае працоўнае месца пасля атрыманай адукацыі.

-   Мой сваяк працуе вальшчыкам лесу ў жылкамунгасе. Ці мае ён права патрабаваць ад працадаўцы забеспячэння яго спецвопраткай?
    Дамарадаў А. В., Віцебск


У адпаведнасці з тыпавымі галіновымі нормамі выдачы спецвопраткі для працаўнікоў лясной, лесанарыхтоўчай гаспадаркі, вашага сваяка абавязаны забяспечыць спецвопраткай, і толькі пасля гэтага дапусціць да працы.

Норма выдачы: ахоўная каска са шчытком і навушнікамі, антывібрацыйныя рукавіцы, касцюм з тканіны з абаронай ад парэзу ланцугом пілы і адмысловы абутак з металічнай ахоўнай устаўкай. На зіму павінна выдавацца ўцепленая спецвопратка. У выпадку невыканання гэтых нормаў, кіраўніцтва жылкамунгаса можа быць прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.

-   У нас з мужам ёсць дом, атрыманы ў спадчыну. Яго мы выкарыстоўваем як дачу. Суседзі, якія пражываюць побач, высадзілі пад самым нашым плотам кусты і земляную грушу, якія ствараюць цень і збіраюць вільгаць, ад гэтага гніе плот паміж нашымі ўчасткамі. На патрабаванні прыбраць расліны далей ад плота суседзі не рэагуюць. Што рабіць?
    Качан М. В., Пінск


Парадак карыстання ўчасткам рэгламентуецца Дапаможнікам П1-97 да СНіП 2.07.01-89г «Планіроўка і забудова раёнаў сядзібнага жыллёвага будаўніцтва ў населеных пунктах Рэспублікі Беларусь», у якім вызначаны наступныя нормы:

•    пладова-ягадныя кусты — не меней 1 метра ад плота;

•    нізкарослыя дрэвы — не меней 2 метраў;

•    высокія дрэвы — не меней 3 метраў.

Бліжэй за ўказаную адлегласць дазваляецца рабіць градкі.

Для вырашэння спрэчак неабходна звярнуцца з пісьмовай заявай у землеўпарадкавальную, архітэктурную службы або ў органы мясцовага кіравання.

-   Якім нарматыўным дакументам рэгламентуецца парадак пахавання, і ці можна сваякам у магіле памерлага паўторна пахаваць сваіх блізкіх?
    Краўчук С. П., Мінск


Парадак пахавання і звязаныя з гэтым мерапрыемствы рэгламентуюцца Законам РБ «Аб пахаванні». Паўторнае пахаванне дазваляецца па пісьмовай заяве блізкіх сваякоў памерлых (бацькі, дзеці, родныя сёстры, браты) па заканчэнні 20 гадоў з моманту першага пахавання, пры ўмове наяўнасці вольнага месца ў межах агароджы не меней аднаго метра. Участак для новага пахавання прадстаўляецца памерам 2 на 2,3 метра.

Каментаваць