Аддзелам Украіны, Беларусі і Малдовы Сусветнага банка будзе кіраваць кітаец

На пасаду дырэктара аддзела Украіны, Беларусі і Малдовы Сусветнага банка прызначаны Чымяо Фан (Mr. Qimiao Fan). На гэтай пасадзе спадар Фан будзе курыраваць праграмы Сусветнага банка ў трох краінах і працу супрацоўнікаў банка. Прызначэнне спадара Фана ўступае ў сілу ад 1 лютага 2012 года.

На пасаду дырэктара аддзела Украіны, Беларусі і Малдовы Сусветнага банка прызначаны Чымяо Фан (Mr. Qimiao Fan). На гэтай пасадзе спадар Фан будзе курыраваць праграмы Сусветнага банка ў трох краінах і працу супрацоўнікаў банка. Прызначэнне спадара Фана ўступае ў сілу ад 1 лютага 2012 года.

Грамадзянін Кітая, Чымяо Фан пачаў працу ў Сусветным банку ў рамках Праграмы для маладых спецыялістаў у 1991 годзе. У наступныя гады ён займаў пасаду эканаміста, а затым — старэйшага эканаміста Сусветнага банка па Расіі і СНД. У студзені 1998 года спадар Фан сышоў у часовы адпачынак і працаваў на кіруючых пасадах у прыватных кампаніях ў Кітаі да верасня 2002 года. Аднавіўшы працу ў Сусветным банку, спадар Фан заняў пасаду кіраўніка Праграмы па інвестыцыйнаму клімату ў Інстытуце Сусветнага банка. На працягу апошніх гадоў Чымяо Фан з'яўляўся кіраўніком Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Камбоджы.

Да пачатку працы ў Сусветным банку Чымяо Фан займаўся даследаваннямі ў галіне эканомікі краін, якія развіваюцца і пераходнай эканомікі ў Лонданскай школе эканомікі, а таксама стратэгічнымі даследаваннямі ў Інстытуце фінансаў і эканомікі Цзянсу (Кітай).

Чымяо Фан атрымаў ступень доктара эканомікі Бірмінгемскага ўніверсітэце (Вялікабрытанія), а таксама ступень бакалаўра эканомікі ў Інстытуце фінансаў і эканомікі Цзянсу (Кітай). Спадар Фан з'яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый па міжнароднай эканоміцы, інвестыцыйнаму клімату і праблемах краін з пераходнай эканомікай.

Раней на пасадзе дырэктара аддзела Украіны, Беларусі і Малдовы ад 7 ліпеня 2008 года працаваў Марцін Райзер. У студзені 2012 года спадар Райзер прызначаны на пасаду дырэктара аддзела Турцыі.

Каментаваць