Аддзелу віз і рэгістрацыі забаранілі выдаваць даведкі

12 сакавіка АВІР Кастрычніцкага раёна Віцебска адмовіўся выдаць даведку, якая пацвярджае, што лідар Грамадзянскай кампаніі "Наш Дом" Вольга Карач можа свабодна пакідаць межы Рэспублікі Беларусь.

У АВІР спаслаліся на нейкую "забарону, атрыманую тыдзень таму", выдаваць падобныя даведкі. Вусна АВІР паведаміць таксама нічога не мог па прычыне "непрацуючага кампутара".

У сувязі з гэтым Вользе Карач давялося звярнуцца ў пракуратуру Віцебскай вобласці за растлумачэннямі.

"Давядзецца перапісвацца з дзяржструктурамі", — так пракаментавала Вольга адмову ў выдачы даведкі. "Зараз замест адной даведкі яны будуць рыхтаваць некалькі дакументаў, ды і працаваць прыйдзецца таксама не аднаму чалавеку. Я так разумею, што нашы дзяржаўныя органы сядзяць без працы і зусім не загружаны. Таму  прыдумляюць працу. Прыйдзецца загружаць іх сабой".
 
Каментаваць