Адкрыўся IV міжнародны кангрэс “Знішчэнне гарадоў і вёсак у Еўропе ў гады Другой сусветнай вайны”

Пра гэта на прэсавай канферэнцыі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ) паведаміў сустаршыня аргкамітэту кангрэса, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Азаронак.



Пра гэта на прэсавай канферэнцыі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ) паведаміў сустаршыня аргкамітэту кангрэса, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Азаронак.

Паводле ягоных слоў, арганізатарамі трохдзённага кангрэса, які праводзіцца ў НББ і Беларускім дзяржуніверсітэце з удзелам каля 100 супрацоўнікаў музеяў, сведкаў знішчэння нацыстамі населеных пунктаў, даследчыкаў у галіне ваеннай гісторыі і студэнтаў з 10 еўрапейскіх краін, выступілі міністэрствы культуры і адукацыі, музей і НББ. У межах кангрэсу адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Грамадзянскае насельніцтва ў вайне, на якой запланавана, у тым ліку, праца секцыі “Моладзь і дзеці ў гады Другой сусветнай вайны.

Удзельнікі кангрэсу не толькі абмяркуюць пытанні барацьбы з неанацызмам, цярпімасці, супрацоўніцтва і мірнага суіснавання народаў Еўропы, але і пазнаёмяцца з працай айчынных ваенна-гістарычных мемарыяльных комплексаў. Акрамя таго, пад час кангрэсу адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу творчых прац навучэнцаў на тэму “Моладзь і дзеці ў гады Другой сусветнай вайны. Па гэтай тэматыцы амаль 400 маладых людзей прадставілі журы конкурсу эсэ, малюнкі і вершы.

Дырэктар Музея славацкага нацыянальнага паўстання (Славакія) Станіслаў Мічаў распавёў, што па ініцыятыве Германіі з 2006 года раз на два гады ў Еўропе праводзяцца міжнародныя кангрэсы “Знішчэнне гарадоў і вёсак у Еўропе ў гады Другой сусветнай вайны. Пад час такіх форумаў з удзеламі гісторыкаў, палітолагаў, юрыстаў і эканамістаў абмяркоўваюцца пытанні захавання міру і прадухілення ваенных канфліктаў у Еўропе. Першы кангрэс адбыўся ў 2006 годзе ў Берліне і Кёльне, другі — у 2008 годзе ў Праге і мемарыяле “Лідыцэ, створаным у памяць аб спаленым фашыстамі 10 чэрвеня 1942 года пасёлку шахцёраў у Чэхіі, трэці — у 2010 годзе ў славацкім горадзе Банска-Быстрыца, які ў жніўні 1944 года стаў цэнтрам Славацкага нацыянальнага паўзстання супраць нацысцкіх акупантаў. Прычым з 2010 года разам з прадстаўнікамі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы ў кангрэсе сталі ўдзельнічаць прадстаўнікі Беларусі.

У каментары “НЧ Мічаў адзначыў, што аналіз падзеяў у перадваеннай Еўропе дазваляе глыбей зразумець сітуацыю на субкантынэнце на пачатку XXI стагоддзя.Прычынамі Другой сусветнай вайны сталі эканамічныя праблемы і антысемітызм. Зараз яго няма, але ў Еўропе захоўваецца складаная эканамічная сітуацыя на фоне росту колькасці імігрантаў і пашырэння ксенафобіі ў форме антыісламізму, — падкрэсліў Мічаў.

Дырэктар агенцтва Tradicia History Service (Германія) Крысціна Янаке падкрэсліла, што гісторыкі розных краін павінны супрацоўнічаць, спасылацца на дакументы і факты, каб максімальна аб’ектыўна даследаваць і асвятляць падзеі Другой сусветнай вайны. 

Навуковы супрацоўнік Акадэміі навук Чэхіі і мемарыяла “Лідыце (Чэхія) Войцэх Кынцл адзначыў, што чэшскія гісторыкі апошнія 20 год даследуюць як пытанні ахвяраў вайны, так і ваенных злачынцаў. Навукоўцы задаюцца пытаннем, чаму пад час Другой сусветнай вайны ў Еўропе адбыліся масавыя забойствы мірных грамадзян і як людзі маглі гэта зрабіць. 15 год таму ў Германіі быў адкрыты для даследчыкаў архіў з справамі амаль тысячы нацысцкіх ваенных злачынцаў, асуджаных пасля Другой сусветнай вайны. “І нам трэба зразумець, чаму яны пайшлі на гэтыя злачынствы, — сказаў Кынцл. Па гэтай праблеме чэшскія гісторыкі цесна супрацоўнічаюць са сваімі нямецкімі калегамі і спадзяюцца на такое ж супрацоўніцтва з гісторыкамі краін Усходняй Еўропы.

Каментаваць