Адкрытая лекцыя сацыёлага Сюзан Воршак — 27 лістапада

Лекцыя Сюзан Воршак «Прасоўванне дэмакратыі і грамадзянская супольнасць: ці можа знешняя дапамога спрыяць дэмакратызацыі?» адбудзецца 27 лістапада а 19.00 ў канферэнц-залі гатэля «Еўропа» (вул. Інтэрнацыянальная, 28)



З пачатку палітычнай і эканамічнай трансфармацыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе пасля 1989 года, развіццё грамадзянскай супольнасці постсавецкіх краін стала цэнтрам прыкладання намаганняў міжнароднай супольнасці ў мэтах прасоўвання дэмакратыі. Грамадзянская супольнасць разглядалася як генератар пераходу ад аўтарытарнага праўлення да сучасных формаў дэмакратычнага ладу і як фактар паглыблення і ўкаранення дэмакратыі пасля завяршэння гэтага пераходнага этапу. Аднак практыка постсацыялістычных краін паказвае шырокі спектр варыянтаў трансфармацый, якія рэалізуюцца ў рэальнасці: стварэнне гібрыдных рэжымаў або чаргаванне дэмакратыі і паўторнай аўтакратыі пры наяўнасці грамадзянскай супольнасці.

Ці можа грамадзянская супольнасць ўнесці істотны ўклад у дэмакратызацыю постсацыялістычных аўтарытарных сістэм? Якія асаблівасці грамадзянскай супольнасці і якая яе роля ў сацыяльна-палітычных сістэмах, якія трансфармуюцца? Як уплывае на фарміраванне грамадзянскай супольнасці ў постсавецкіх краінах трансляцыя і запазычанне заходніх узораў, рэалізацыя еўрапейскіх праграм дэмакратызацыі? Якія існуюць стратэгіі ўзаемадзеяння донараў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці? Якія праблемы і непрадбачаныя эфекты суправаджаюць «знешняе прасоўванне» дэмакратыі?

Лекцыя Сюзан Воршак «Прасоўванне дэмакратыі і грамадзянская супольнасць: ці можа знешняя дапамога спрыяць дэмакратызацыі?» адбудзецца 27 лістапада а 19.00 ў канферэнц-залі гатэля «Еўропа» (вул. Інтэрнацыянальная, 28)

                    

Сюзан Воршак (Susann Worschech) – сацыолаг, дактарант Еўрапейскага універсітэта Віадрына (Франкфурт-на-Одэры, Германія).

Анлайн-трансляцыя лекцыі на сайце http://fly-uni.org/

Каментаваць