Адлічаныя студэнты — за пашырэнне “чорнагу спісу” ЕС

Актывіст Уладзімір Кумец просіць Еўрапейскі Саюз унесці кіраўнікоў Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута ў спіс неўязных.

Зварот ён накіраваў 23 лютага вярхоўнаму прадстаўніку ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Як паведаміў Уладзімір Кумец, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, у лістападзе 2010 года, ён быў незаконна адлічаны з 5 курса Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута. Апеляцыі ў Міністэрства адукацыі і раённы суд не прынеслі вынікаў.

Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ён з’яўляўся кіраўніком штаба кандыдата Ўладзіміра Някляева па Ленінскаму раёну Мінска. Актывіст адзначыў, што яго адлічылі неўзабаве пасля арганізацыі сходу мясцовых жыхароў па вылучэнні Някляева на Ўсебеларускі сход. Адзнака 9 за экзамен па англійскай мове, пастаўленая і ў заліковую кніжку, ва ўніверсітэцкай ведамасці была зменена на 3.

“Больш за тое, на судовых пасяджэннях выявілася, што адміністрацыя сфальсіфікавала афіцыйную ведамасць яшчэ раз, паказваючы яе суду з адзнакай 9, як і было першапачаткова, — зазначыў Уладзімір Кумец. Інстытут выступіў з іншым абгрунтаваннем адлічэння — перавышэнне пропускаў.

“Зважаючы на тое, што рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Абламейка ўключаны ў чорны спіс па падобных прычынах, я заклікаў Кэтрын Эштан падняць пытанне і дадаць туды і іншых адказных універсітэцкіх чыноўнікаў, — сказаў Уладзімір Кумец.

Актывіст просіць разглядзець пытанне аб пашырэнні “чорнага спісу з уключэннем прадстаўнікоў адміністрацыі МГЭІ. А менавіта генеральнага дырэктара інстытута Аляксандра Алпеева, рэктара Тамары Алпеевай і кіраўніка аддзела кадраў Алены Сталяровай. Яны, паводле словаў Уладзіміра Кумца, кіравалі працэсам адлічэння, падмянялі ведамасці і давалі хлуслівыя паказанні на судовым працэсе.

Уладзімір Кумец звяртаецца да іншых адлічаных па палітычных матывах студэнтаў з заклікам накіраваць такія ж звароты ў “інстанцыі Еўрасаюза. “Людзі парушаюць закон і павінны панесці пакаранне, — лічыць ён.
 
Каментаваць