Адменена рашэнне суддзі Алены Рудніцкай, якое пазбаўляла грамадзян абароны ў судзе

11 лютага Мінскі гарадскі суд прызнаў незаконным і неабгрунтаваным дзеянне суддзі суду Маскоўскага раёна Мінска Алены Рудніцкай, што пазбаўляла грамадзян судовай абароны. 



Такое рашэнне прыняла калегія па грамадзянскіх справах Мінгарсуду у складзе Наталлі Бабкінай, Алы Крапіўкі (старшыня) і Алены Семак.

Нагадаем, што 8 снежня мінулага года Алена Рудніцкая адмовіла 12 заяўнікам – актывістам Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з розных рэгіёнаў краіны ў задавальненні іх скаргі на дзеянні чыноўнікаў Мінскага гарвыканкаму, якія не дазволілі грамадзянам правесці 24 верасня 2015 году пікетаванне на сталічным пляцы Волі ў знак пратэсту супраць бяздзеяння Адміністрацыі Прэзідэнта.    

Апроч таго, суддзя сваім рашэннем абавязала спагнаць з кожнага заяўніка калектыўнай скаргі дзяржаўную пошліну ў даход дзяржавы ў суме 180 тысяч рублёў, нягледзячы на тое, што пры накіраванні калектыўнай скаргі ў суд грамадзяне ўжо заплацілі дзяржпошліну ў памеры 180 тысяч рублёў, як таго патрабуе айчыннае заканадаўства. На гэтае рашэнне суду Маскоўскага раёна грамадзяне падалі ў Мінскі гарадскі суд касацыйную скаргу з квітком аб аплаце дзяржпошліны ў суме 90 тысяч рублёў. Але Алена Рудніцкая пакінула касацыйную скаргу без руху і запатрабавала, каб кожны з заяўнікаў спачатку заплаціў па 90 тысяч рублёў дзяржпошліны, што не прадугледжана заканадаўствам. Гэтыя незаконныя дзеянні Алены Рудніцкай грамадзяне і абскардзілі ў Мінгарсудзе.

У каментары НЧ юрыстка Тамара Сяргей назвала рашэнне Мінгарсуду законным і абгрунтаваным, хоць і нечаканым, бо судовая сістэма Беларусі перажывае вялікія праблемы з-за залежнасці суддзяў ад выканаўчаў улады.

“Таму суддзя Алена Рудніцкая і дазволіла сабе дзеянне, не прадугледжанае законам. Больш за тое, сваё дзеянне яна абгрунтавала нормамі закону, якія не маюць аніякіх адносінаў да гэтай сітуацыі. Таму лічу дзеянне суддзі Алены Рудніцкай не толькі незаконным і неабгрунтаваным, але і абуральным”, — падкрэсліла юрыстка.

Паводле яе словаў, зараз касацыйнага скарга заяўнікаў будзе накіраваная ў Мінскі гарадскі суд. 

Абмеркаванне:

  • Коваленко
  • 2016-02-14 09:48:11
В решении Рудницкой усматривается не ошибка суда, а умышленное нарушение закона и прав граждан. Рудницкая пользуясь служебным положением преступила закон и должна нести ответственность в соответствии
с законодательством страны. Я считаю, что она не достойна выносить решения от имени моей страны и не достойна обращения - "Высокий Суд".

Каментаваць