Адмоўлена ў праве на суд

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў адказ з суда Цэнтральнага раёна Мінска на сваё патрабаванне распачаць крымінальную справу ў дачыненні да Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

Дагэтуль апазіцыйнаму палітыку КДБ адмаўляецца вярнуць некаторыя асабістыя рэчы, якія ў яго забралі падчас ператрусу ў яго кватэры і знаходжання ў следчым ізалятары — «амерыканцы» пасля падзеяў у беларускай сталіцы 19 снежня 2010 года.



Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў адказ з суда Цэнтральнага раёна Мінска на сваё патрабаванне распачаць крымінальную справу ў дачыненні да Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

Дагэтуль апазіцыйнаму палітыку КДБ адмаўляецца вярнуць некаторыя асабістыя рэчы, якія ў яго забралі падчас ператрусу ў яго кватэры і знаходжання ў следчым ізалятары — «амерыканцы» пасля падзеяў у беларускай сталіцы 19 снежня 2010 года.

Варта адзначыць, што крымінальная справа супраць палітыка ўвогуле была спыненая, а сам Анатоль Лябедзька ў красавіку 2011 года быў вызвалены і нават не прадстаў перад судом. Тым не менш, яго рэчы чамусьці працягваюць заставацца «пад арыштам», а суд з нейкага свайго разумення адмаўляецца прымаць позву палітыка да разгляду.

Кіраўнік АГП распавёў падрабязнасці «Новаму часу».

— Гэта справа «з барадой», і звязана яна з маім знаходжаннем у СІЗА КДБ і крымінальнай справай, па якой я праходзіў. Падчас усіх тых падзеяў быў вобшук, у мяне дома канфіскавалі грошы, кампутары, інфармацыйныя матэрыялы, потым у СІЗА забралі дзённікі, якія я вёў. Некаторыя рэчы мне вярнулі, а некаторыя працягваюць заставацца ў КДБ. Як законапаслухмяны грамадзянін, я прайшоў па ўсяму колу — звярнуўся ў КДБ, у следчую групу, у новы Следчы камітэт, які з’явіўся за гэты час, але вынік быў нулявы. Я быў вымушаны звяртацца ў суд, але там — тое ж самае. З таго адказу, што я атрымаў, як мне падаецца, суд мне гаворыць, што ёсць катэгорыя грамадзян, у якіх дэ-юрэ ёсць правы, але дэ-факта яны абмежаваныя. Мне, у прынцыпе, сказалі, што я вычарпаў магчымасці вырашыць сваё пытанне ў прававым полі. Так што буду шукаць іншыя шляхі і падыходы для вырашэння гэтай праблемы.

— Што гэта могуць быць за шляхі і падыходы?

— Можна ісці пікетаваць, рабіць нейкія акцыі. У дадзеным выпадку я кажу пра радыкалізацыю сітуацыі дзеля вырашэння гэтага пытання. Але я вымушаны тое зрабіць. Калі суд адмаўляе, КДБ не рэагуе, пракуратура разводзіць рукамі, а Следчы камітэт робіць бровы домікам, то што яшчэ застаецца? Змагацца ўсё роўна трэба.

— З чым звязана ўзнікненне падобнае сітуацыі?

— Калі б я выйшаў у красавіку мінулага года са Следчага ізалятара КДБ і сказаў, што я дапусціў брутальныя памылкі, прынёс пакаянне, заявіў, што ўлада ў нас не самая дрэнная, альбо проста маўчаў, то, відаць, гэтае пытанне было б вырашана практычна адразу. Але ў нас ёсць «свае» і «чужыя». Калі ты «чужы», ды яшчэ з нейкімі пазіцыямі і прынцыпамі, то з табой — вайна. Прычым усімі дазволенымі і недазволенымі сродкамі і метадамі.
 

Каментаваць