«Адсутнічае склад злачынства» — СК спыніў справу аб гібелі салдата ў Печах

17 траўня Следчы камітэт спыніў справу аб давядзенні да самагубства салдата тэрміновай службы Міхаіла Беўзюка з Азарчаў. 

Папярэдняе расследаванне цягнулася роўна паўгода не знайшло складу злачынства ў смерці хлопца. Паведамленне пра гэта атрымаў Юрый Бяўзюк, брат загінулага салдата:


19 сакавіка 2015 года Міхаіл Бяўзюк патэлефанаваў брату з Печаў, дзе праходзіў службу, з просьбай прыехаць да яго ў бліжэйшыя выходныя і прывезці неабходныя рэчы. 20 сакавіка Міхаіл зноў затэлефанаваў брату і ўдакладніў спіс неабходных рэчаў. А зранку 21 сакавіка Юрыю Беўзюку затэлефанавалі з вайсковай часці і паведамілі, што Міхаіл павесіўся.

Справа Міхаіла Беўзюка прагучала ў СМІ пасля рэзананснай гібелі ў Печах 21-гадовага пінчука Аляксандра Коржыча. Юрый Бяўзюк паставіў пад сумнеў афіцыйную версію пра суіцыд брата ў войску. З дапамогай праваабаронцы Леаніда Судаленкі ён звярнуўся ў Следчы камітэт, патрабуючы пачаць крымінальную справу па факце магчымага давядзення маладога салдата да самагубства.

Аднак расследаванне не адкрыла новых абставінаў у смерці Міхаіла Беўзюка. Яго сваякі маюць права азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы. Таксама яны могуць абскардзіць пастанову аб спыненні папярэдняга расследавання ў пракуратуры ці ў судзе.

euroradio.fm


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць