Адвакатаў ламаюць

Праваабаронцы накіравалі зварот спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні незалежнасці суддзяў і адвакатаў Габрыэле Кнауль. У ім паведамляецца, што адвакат Павел Сапелка выключаны са складу Мінскай гарадской калегіі адвакатаў з падачы Міністэрства юстыцыі.

Гэта азначае, што ён больш не можа працаваць адвакатам. Павел Сапелка стаў пятым па ліку адвакатам, якога пазбавілі працы за апошнія два тыдні.



Праваабаронцы накіравалі зварот спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні незалежнасці суддзяў і адвакатаў Габрыэле Кнауль. У ім паведамляецца, што адвакат Павел Сапелка выключаны са складу Мінскай гарадской калегіі адвакатаў з падачы Міністэрства юстыцыі.

Гэта азначае, што ён больш не можа працаваць адвакатам. Павел Сапелка стаў пятым па ліку адвакатам, якога пазбавілі працы за апошнія два тыдні.

Рашэнне аб выключэнні Сапелкі прыняў прэзідыум Мінскай гарадской калегіі адвакатаў 3 сакавіка. Яму, у прыватнасці, ставіцца ў віну “шэраг парушэнняў патрабаванняў Крымінальна-працэсуальнага кодэкса і Правіл прафесійнай этыкі адваката. А менавіта няяўка “па выкліку органа, які вядзе крымінальны працэс, для ўдзелу ў следчым дзеянні па крымінальнай справе. І незабеспячэнне абароны абвінавачаных.

Фармальнай прычынай звальнення, як мяркуе Павел Сапелка, стала яго няяўка на допыт да аднаго з палітвязняў. Ён быў прызначаны ў той час, калі адвакат на некалькі дзён паехаў у Германію.

Спецдакладчыку ААН — SOS!

Павел Сапелка, як паведамілі спецдакладчыку, прадстаўляў інтарэсы экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. І Паўла Севярынца, былога кіраўніка выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Абодва яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ і з’яўляюцца абвінавачанымі па справе аб “масавых беспарадках. Таксама Павел Сапелка быў адвакатам лідара “Маладога фронту Змітра Дашкевіча. Нагадаем, што яго арыштавалі за дзень да прэзідэнцкіх выбараў 18 снежня і абвінавацілі ў “асабліва злосным хуліганстве.

Факты запалохвання і пазбаўлення ліцэнзій, як адзначылі праваабаронцы, ставяць пад пагрозу незалежнасць адвакатаў. Існуе пагроза падпарадкавання адвакатуры Міністэрству юстыцыі. “Просім вас адрэагаваць на дадзенае паведамленне ў самыя кароткія тэрміны. І распачаць усе магчымыя дзеянні ў рамках вашага мандата, — гаворыцца ў пасланні, накіраваным Габрыэле Кнауль 4 сакавіка.

Яго падпісалі Алена Танкачова (Фонд развіцця прававых тэхналогій), Вольга Смалянка (Цэнтр прававой трансфармацыі), Раіса Міхайлоўская (Цэнтр па правах чалавека), Таццяна Равяка (Беларускі дом правоў чалавека), Іна Кулей (Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць), Алесь Бяляцкі (Праваабарончы цэнтр “Вясна).

Без права на прафесію

Два тыдні таму праваабаронцы звярнуліся да Габрыэле Кнауль пасля пазбаўлення працы чатырох адвакатаў. Міністэрства юстыцыі спыніла дзеянне ліцэнзій на адвакацкую дзейнасць Уладзіміра Толсціка, Тамары Гараевай, Алега Агеева і Таццяны Агеевай.

Два першых з іх — былыя адвакаты журналісткі Ірыны Халіп. Алег Агееў — былы адвакат экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Міхалевіча, а Таццяна Агеева — маці адваката. Уладзіміра Толсціка і Тамару Гараеву пазбавілі ліцэнзій за "грубыя парушэнні заканадаўства аб ліцэнзаванні" — адмову ў юрыдычнай дапамозе Ірыне Халіп. А Агеевым спынілі дзеянне ліцэнзій за “грубыя парушэнні парадку афармлення пагадненняў на аказанне юрыдычнай дапамогі. І за “перашкоду ліцэнзуючаму органу ў правядзенні мерапрыемстваў па кантролі за выкананнем заканадаўства, а менавіта — падачу недакладных звестак.

Праваабаронцы заявілі, што дзеянні Мінюста па адкліканні адвакацкіх ліцэнзій “палітычна матываваныя. І парушаюць прынцып незалежнай адвакацкай дзейнасці, замацаваны ў міжнародных дакументах.

Трагічнае шоў

“Выпадак з Паўлам Сапелкам — недвухсэнсоўны сігнал усім іншым адвакатам, якія ўдзельнічаюць у справе па падзеях 19 снежня і іншых палітычна матываваных справах, і ўвогуле ў справах. Гэта папярэджанне ўвогуле ўсім адвакатам краіны, — заявіў кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна Алесь Бяляцкі.

Ён адзначыў у каментары сайту www.spring96.org, што Павел Сапелка фактычна пазбаўлены права на працу ў Беларусі. З такой “чорнай меткай знайсці тут працу яму будзе надзвычай цяжка.

"Гэта беспрэцэдэнтны выпадак ціску на адвакатаў, — сказаў праваабаронца. Ён лічыць, што ідзе расправа на любой падставе з незалежнай адвакатурай. “Незалежная адвакатура фактычна сканчаецца на гэтым, — мяркуе Алесь Бяляцкі.

“Раней казалі пра тое, што ў нас няма незалежнага суда, — зазначыў ён. — Ад гэтага дня ў нас скончылася і незалежная адвакацкая абарона. Гэтым самым груба парушаны правы ўсіх грамадзянаў на незалежную абарону ў судах. Той, хто будзе імкнуцца сумленна абараніць падсуднага, чые інтарэсы разыходзяцца з інтарэсамі ўлады, сам падпадзе пад рэпрэсіі.

“Усе суды па 19 снежня з гэтага моманту становяцца поўнай фікцыяй. Яны ператвараюцца ў трагічнае шоў, якое ўлада арганізавала для расправы са сваімі апанентамі, — заявіў кіраўнік праваабарончага цэнтра.
 

Каментаваць