Адвакаты — пад прэсінгам

Беларускія ўлады чыняць ціск на адвакатаў. У першую чаргу такія факты адзначаюцца ў адносінах да абаронцаў удзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня. Аб гэтым заявіла Міжнародная назіральная місія.

Падчас следства над маніфестантамі права займацца адвакацкай дзейнасцю былі пазбаўленыя Павел Сапелка (адвакат экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і лідара БХД Паўла Севярынца), Уладзімір Толсцік і Тамара Гараева (адвакаты журналісткі Ірыны Халіп), Алег Агееў (адвакат экс-кандыдата Аляксея Міхалевіча).

Як спробу ўмяшальніцтва ў дзейнасць адвакатаў расцанілі міжнародныя назіральнікі загад Міністэрства юстыцыі № 96 “Аб удзеле адвакатаў у адукацыйных мерапрыемствах за межамі Рэспублікі Беларусь. Нарматыўны акт падпісаў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў. Ён устанавіў, што адвакаты могуць выязджаць за межы краіны для удзелу ў такіх мерапрыемствах толькі са згоды прэзідыўма калегіі адвакатаў.

У загадзе міністра сцвярджаецца: “У апошні час пачасціліся выпадкі самастойнага наведвання асобнымі адвакатамі розных семінараў, “круглых сталоў і іншых падобных адукацыйных мерапрыемстваў за межамі Рэспублікі Беларусь. На якіх заўсёды выкладаюцца веды, якія не садзейнічаюць павышэнню ўзроўню прававой адукаванасці адвакатаў. Пад выглядам пашырэння ведаў аб правах чалавека тэндэнцыйна асвятляецца праца праваахоўных органаў і судоў рэспублікі, дыскрэдытуецца праца тэрытарыяльных органаў адвакатуры, роля органаў юстыцыі ў рэалізацыі права грамадзян на абарону.

Еўрапейская асацыяцыя адвакатаў па крымінальных справах (ECBA) 18 сакавіка накіравала адкрыты ліст Віктару Галаванаву. Еўрапейскія юрысты запатрабавалі ад беларускіх уладаў спыніць пераслед адвакатаў. Яны заклікалі міністра юстыцыі “забяспечыць беларускім адвакатам магчымасць выконваць свае прафесійныя функцыі без страха перад негатыўнымі наступствамі. І ўзнавіць ліцэнзіі адвакатам, якія абаранялі ўдзельнікаў антыпрэзідэнцкай акцыі пратэсту.

Міжнародная назіральная місія звярнулася да спецдакладчыка ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і юрыстаў з рэкамендацыяй зрабіць тэрміновыя захады ў дачыненні да ўладаў Беларусі. У прыватнасці, здзейсніць візіт у Беларусь для ацэнкі сітуацыі і перамоваў з прадстаўнікамі ўлады. А таксама накіраваць запыты ў дзяржаўныя органы па недапушчэнні пераследу адвакатаў.

Місія заклікала прафесійныя суполкі адвакатаў і юрыстаў іншых краін праявіць салідарнасць і падтрымаць сваіх калег з Беларусі. Для гэтага накіраваць заявы аб сваёй пазіцыі ў Мінскую гарадскую калегію адвакатаў, Міністэрства юстыцыі Беларусі і іншыя органы ўлады.
 
Каментаваць