Адзіны кандыдат пераможа

На прэзідэнцкіх выбарах шансы перамагчы заўсёды ёсць у тых, хто змагаецца за сваю краіну і інтарэсы народа, будуе свае дзеянні на прынцыпах маралі і прыстойнасці, а не на хлусні, крывадушнасці і цынізме.

Пра гэта заявіў палітык Аляксандр Казулін 2 лютага ў Мінску на пасяджэнні грамадскай ініцыятывы “Рада беларускай інтэлігенцыі.

Паводле яго слоў, надышоў час, калі трэба ўсё і ўсіх назваць сваімі імёнамі, і найперш у апазіцыйным асяроддзі. “Неабходны жорсткі, ясны, праўдзівы, аб’ектыўны і канкрэтны аналіз сітуацыі. І хопіць быць добранькімі з усімі, калі Радзіма ў небяспецы, — сказаў Казулін.

Паводле меркавання старшыні рады, педагога і кінарэжысёра Уладзіміра Коласа, калі на прэзідэнцкіх выбарах дэмакратычныя сілы аб’яднаюцца вакол найбольш перспектыўнага кандыдата, то паводле вынікаў экзіт-полаў ён зможа набраць больш за палову галасоў выбаршчыкаў. Колас перакананы, што галоўным з’яўляецца здольнасць і рашучасць народа і яго лідэраў абараніць свой выбар.

Як лічыць Уладзімір Колас, найбольш перспектыўны кандыдат павінен быць вызначаны ў выніку пагаднення лідэраў дэмакратычных сіл і рухаў. Пры гэтым інтэлігенцыя павінна выкарыстоўваць свой аўтарытэт падчас кансультацый з лідэрамі дэмсіл, дадаў акадэмік Аляксандр Вайтовіч.

Першы пасол Беларусі ў Германіі, дэпутат Вярхоўнага савета XI склікання, кандыдат філалагічных навук Пётр Садоўскі мяркуе, што рада павінна звярнуць увагу грамадства на амаральнасць цяперашняй сітуацыі і прыярытэт маральных каштоўнасцяў, а паэт Сяргей Законнікаў прапанаваў ініцыяваць агульнанацыянальную дыскусію па актуальных праблемах жыцця грамадства ў дэмакратычных друкаваных і электронных СМІ.

Удзельнікі пасяджэння вызначылі графік кансультацый з лідэрамі дэмакратычных партый і рухаў.

Паводле БелаПАН

Каментаваць