Афіцыйны чынш

У Заслаўі прадпрымальнікаў абавязалі рамантаваць дарогі, тратуары, будаваць агароджы за ўласны кошт. Не зважаючы на прыбыткі і тэрытарыяльнае размяшчэнне прадпрыемства.

У Заслаўі прадпрымальнікаў абавязалі рамантаваць дарогі, тратуары, будаваць агароджы за ўласны кошт. Не зважаючы на прыбыткі і тэрытарыяльнае размяшчэнне прадпрыемства.

Юрыдычным асобам разаслалі ліст, у якім гаворыцца, што на падставе рашэння Мінскага райвыканкама ад 29.04.2011 года «Аб замацаванні за юрыдычнымі асобамі Заслаўя, што з’яўляюцца землеўласнікамі, вуліц для правядзення работ па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку» за кожным прадпрыемствам замацаваны пэўны ўчастак горада, дзе трэба пакласці асфальт, зрабіць ліўневыя сцёкі, паставіць плот. Тэрмін выканання гэтай працы пазначаны як 1 ліпеня 2011 года.

Адзін з дробных прадпрымальнікаў горада распавёў, што і раней аказваў дапамогу дзіцячаму садку, таму думаў, што і гэтым разам можна будзе абмежавацца выплатай «подаці» ў прымальным памеры. Але як пабачыў пастанову, то «затрэсліся рукі».

Адзін квадратны метр тратуарнай пліткі каштуе блізу двухсот долараў, а яму выдзелілі «пад шэфства» 250 метраў дарогі з прылеглымі тэрыторыямі. Паводле слоў бізнэсоўца, зрабіць праект, аплаціць работы, пакласці тратуары, паставіць платы, то хоць бы ў дзвесце тысяч долараў упісацца. Прычым гэта нават суседняя вуліца той, дзе месціцца фірма. Калі гэта не будзе зроблена, то ў выканкаме пагражаюць закрыць прадпрыемства. Прадпрымальнік звярнуўся да чыноўнікаў, каб яны паглядзелі яго грашовы штомесячны абарот, які складае 10–15 мільёнаў рублёў, і ўжо потым рабілі такія загады. Аднак на словы дробнага бізнэсоўца ўвагі не звярнулі.

У Заслаўі зарэгістраваныя, працуюць дзясяткі прадпрыемстваў, у іх ліку і буйныя — «Henkel» (выпуск бытавой хіміі), завод па выпуску аддзелачных і будаўнічых матэрыялаў «Ceresit».
 

Каментаваць