Афішы Салідарнасьці

Актывісты грамадзянскай ініцыятывы “Эўрапейская пэрспэктыва правялі ў Менску акцыю салідарнасьці з Алесем Бяляцкім.

Раніцай 15-га верасьня на цэнтральных вуліцах гораду на афішных тумбах зьявіліся ўлёткі зь інфармацыяй аб арышце правабаронцы Алеся Бяляцкага і заклікам далучыцца да яго абароны. Акцыі адбываліся на вачох у гараджанаў, якія зь цікаўнасьцю назіралі за працэсам, падыходзілі, чыталі і нават спрачаліся адзін з адным.

Як кажа актывіст “Эўрапейскай пэрспэктывы Дзяніс Кобрусеў, акцыя мела дзьве мэты. “Па-першае, мы хацелі прыцягнуць увагу людзей да таго факту, што ў Беларусі праваабаронцаў арыштоўваюць за іх дзейнасьць, адбываюцца рэпрэсіі, найлепшым людзям нашай краіны пагражаюць гады турмы. Па-другое, хацелі прарэклямаваць сайт праваабарончага цэнтру “Вясна, дзе людзі могуць канкрэтна даведацца, якім чынам лепш дапамагчы Алесю Бяляцкаму, а таксама іншым палітвязьням, і паглядзець на тое, што адбываецца ў Беларусі ў сфэры правоў чалавека. Бо па АНТ і БТ такога ня кажуць.

-----------------------------------------

 “ЕЎРАПЕЙСКАЯ ПЕРСПЕКТЫВА – ініцыятыва, якая сфарміравалася з ліку жыхароў Першамайскага раёна горада Мінска, якія актыўна ўдзельнічалі ў абароне Севастопальскага парку, што месціцца ў мікрараёне “Усход, прадстаўнікоў НДА і валантэраў прэзідэнтскай кампаніі 2010 года. Прадстаўнікі ініцыятывы ўдзельнічалі ў кампаніі мясцовых выбараў 2007 года і 2010 года, а таксама ў парламентскай кампаніі 2008 года, маюць досвед паспяховых кампаній па абароне правоў і інтарэсаў грамадзян (паспяхова вырашана пытанне сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 70 і дзіцячага садзіка ў мікрараёне “Усход, на пэўны час было прыпынена знішчэнне Севастопальскага парку).

“ЕЎРАПЕЙСКАЯ ПЕРСПЕКТЫВА ставіць за мэту сваёй дзейнасці развіццё грамадзяскай супольнасці, абарону правоў грамадзян і рост еўрааптымізму.

“ЕЎРАПЕЙСКАЯ ПЕРСПЕКТЫВА дасягае мэты сваёй дзейнасці праз вырашэнне наступных задач:

1.Павышэнне грамадзянскай адказнасці і актыўнасці, развіцце ініцыятыўнасці грамадзян ў вырашэнні лакальных сацыяльных праблем.

2.Садзейнічанне развіццю грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы, зацвярджэнню прынцыпаў свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека.

3.Прасоўванне каштоўнасцей Заходняй цывілізацыі і пераваг еўрапейскага шляху развіцця Беларусі.

Каментаваць