АГП распрацуе праграму для ўраду

Аб'яднаная грамадзянская партыя распачынае агульнанацыянальную кампанію пад лозунгам «Пабудуем новае, захаваем лепшае». Старшыня партыі Анатоль Лябедзька гаворыць, што ў распрацоўцы эканамічнага блоку праграмы будзе ўдзельнічаць і Яраслаў Раманчук. А вось назваць стратэгічных партнёраў цяпер няпроста.



Аб'яднаная грамадзянская партыя распачынае агульнанацыянальную кампанію пад лозунгам «Пабудуем новае, захаваем лепшае». Старшыня партыі Анатоль Лябедзька гаворыць, што ў распрацоўцы эканамічнага блоку праграмы будзе ўдзельнічаць і Яраслаў Раманчук. А вось назваць стратэгічных партнёраў цяпер няпроста.

 Не час для палітычных бомбасховішчаў

Кампанія «Пабудуем новае, захаваем лепшае» мусіць садзейнічаць вяртанню Беларусі на шлях дэмакратычнага развіцця, павялічыць колькасць прыхільнікаў перамен, папулярызаваць партыю АГП і яе альтэрнатыву для Беларусі і грамадзян дзяржавы.

Праца ў кампаніі «Пабудуем новае, захаваем лепшае» будзе ажыццяўляцца па трох асноуных напрамках -- эканамічным, прававым і гуманітарным. Рэалізоуваць мерапрыемствы ў межах кампаніі плануецца сіламі АГП, прыхільнікаў партыі і партнёраў. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які не вельмі даўно выйшаў з СІЗА КДБ, сказаў, што «кампанія з'яўляецца натуральным працягам той працы, якая праводзілася падчас прэзідэнцкай кампаніі. Мы захаваем пераемнасць усіх ініцыятыў і пачынанняў, зробленых у папярэднія гады».

-- Калі я выйшаў, у мяне з’явілася адчуванне, што змянілася краіна, і людзі змяніліся. Для вялікай часткі апазіцыі ёсць спакуса нейкім чынам захаваць сябе – закрыцца ў офісе, у кватэрах, і ў такім палітычным бомбасховішчы правесці час. Сітуацыі такой складанай і цяжкай, відаць, не было ад 1999 года, калі былі выкраданні і забойствы Захаранкі, Ганчара, Красоўскага, пры незразумелых акалічнасцях памёр Карпенка... А з другога боку не было такой сітуацыі, калі людзі паварочваюцца тварам да апазіцыі, -- акцэнтуе ўвагу на важнасці моманту старшыня АГП.

 Хто цяпер нашыя партнёры я і не адкажу

Рыхтаваць план першачарговых мер у сферы эканомікі будзе адмысловая рабочая група на чале з былым кіраўніком Нацбанка, прафесарам Станіславам Багданкевічам. Дакумент хочуць перададзены ва ўрад прэм’еру Міхаілу Мясніковічу. Да працы прыцягваюцца эканамісты-аналітыкі, якія “прытрымліваюцца рынкавай арыентацыі.

Анатоль Лябедзька сказаў, што ў гэтай працы чакаецца і ўдзел Яраслава Раманчука. “Менавіта ў распрацоўцы эканамічнай праграмы мы разлічваем на патэнцыял Яраслава Раманчука, які быў, ёсць і будзе чалавекам, дасведчаным у эканоміцы, парады і веды якога варта выкарыстоўваць. Гэта маё глыбокае перакананне. Што тычыцца палітычнага, то давайце з вамі палічым да дзесяці. Чым больш я атрымліваю інфармацыі, то я сабе проста гавару “варта пачакаць, што цікавага яшчэ мы даведаемся? . А там цікавага вельмі-вельмі многа. Думаю, не прыстаў час, калі ідуць суды, такі фон, каб мы залазілі рукамі і нешта разграбалі. Але там ёсць шмат цікавага, і на пытанне “хто цяпер нашыя стратэгічныя партнёры? я сёння вось так адразу не адкажу. Цяпер пытанне даверу і міжасабовых адносін будзе ключавым, -- патлумачыў Анатоль Лябедзька намер і надалей супрацоўнічаць з Яраславам Раманчуком.

Нагадаю, што 20 снежня мінулага года экс-кандыдат у прэзідэнты ад партыі АГП выступіў па тэлебачанні з асуджэннем сваіх былых паплечнікаў, што выклікала негатыўнтую рэакцыю  як сярод яго аднапартыйцаў, так і сярод прадстаўнікоу іншых палітычных структур.Яраслаў Раманчук застаецца сябрам нацыянльнага камітэта і палітрады АГП, бо яго статус можа змяніць толькі з’езд.

-- У мяне толькі цяпер адбылася сустрэча, на якой я задаў галоўнае пытанне, што гучала прыкладна так: “Яраслаў, мы з табой з’елі не адзін пуд солі. І для мяне найгалоўнейшым пытаннем цяпер з’яўляецца “Якая ступень тваёй залежнасці ад тых людзей і структур?. Ты мусіш адказаць так, як яно ёсць, бо ўсё адно праўду я даведаюся, ці праз год, ці праз два, ці праз дзесяць. Ён мне пакляўся і пабажыўся, што ніякай залежнасці, ні ў выглядзе падпісання дакументаў, ці нейкага кампрамата не існуе. Для мяне гэта быў важны адказ. Гэта не здымае многіх пытанняў, але асабіста для мяне гэты адказ значыць многа, -- падкрэсліў Анатоль Лябедзька.

Яраслаў Раманчук не браў удзел у палітрадзе ні ў дзень, калі Анатоль Лябедзька выйшаў з СІЗА КДБ, ні цяпер. Але старшыня партыі да гэтага ставіцца спакойна. “Чалавеку трэба даць магчымасць пабыць самі з сабой, на сустрэчы я не налягаю. Галоўнае, я ўжо ад яго пачуў, -- сказаў палітык.

 Другая ініцыятыва партыі тычыцца дапрацоўкі прапаноў па ўнясенні зменаў у Выбарчы Кодэкс і правапрымяняльную практыку. Ініцыюецца стварэнне экспертнай групы, якая ў цесным кантакце з палітычнымі суб'ектамі выпрацуе пакет дакументаў, што можа стаць агульнай пазіцыяй напярэдадні выбарчай кампаніі 2012 года. Калі гэтага не зрабіць цяпер і зараз, то я скептычна стаўлюся да таго, што АГП прыме ўдзел як палітычная структура ў парламенцкай выбарчай кампаніі, напрыклад, наступнага года, -- гаворыць Лябедзька.

Яго намеснік Леў Марголін дадае: “Калі 3-5 год таму большасць верылі ў справядлівасць выбараў, то цяпер нават сацыёлагі засведчылі, што каля 60 % грамадзян не лічаць апошнія выбары свабоднымі і справядлівымі. Таму нашыя прапановы будуць адрасаваныя і выбарцам. Яны мусяць ведаць, што можна зрабіць, каб сітуацыю змяніць.

 Я стаў лепшым, чым быў

Анатолю Лябедзьку ўручылі медаль імя Ільва Сапегі “За адраджэнне беларускай дзяржаўнасці, з уручэннем дыплому і занясеннем у кнігу “Рупліўцы Беларусі, за змаганне, адстойванне дэмакратычных каштоунасцяў, за прыклад мужнасці і нязломнасці ў час арышту ў турмах КДБ. Такое рашэнне было прынята яшчэ 25 сакавіка, але ўзнагарода дайшла да рук Лябедзькі толькі цяпер. Я сёння з гэтай нагоды сказаў “лепш хай узнагароды знаходзяць, чым пахаронкі, -- пажартаваў палітык. Разважаючы пра падзеі апошніх месяцаў Анатоль Лябедзька заўважыў, што з СІЗА КДБ ён вярнууся лепшым чалавекам, чым быў да таго: “Я стаў можа больш па-хрысціянску адносіцца да людзей.

 

Каментаваць