АГП вызначылася з планам дзеянняў

Лідэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі 4 студзеня акрэслілі галоўныя накірункі дзейнасці АГП, а таксама распавялі журналістам пра асноўныя кампаніі, якія збіраецца ладзіць арганізацыя і ў якіх яна будзе ўдзельнічаць цягам 2010 году.

Па словах старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, сёлета галоўным мусіць зрабіцца трэнд на аб’яднанне ўсіх дэмакратычных сіл Беларусі. Палітык упэўнены, што ў 2010 годзе абсалютна рэальным ёсць “выхад апазіцыі з дэмакратычнага гета.



Лідэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі 4 студзеня акрэслілі галоўныя накірункі дзейнасці АГП, а таксама распавялі журналістам пра асноўныя кампаніі, якія збіраецца ладзіць арганізацыя і ў якіх яна будзе ўдзельнічаць цягам 2010 году.

Па словах старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, сёлета галоўным мусіць зрабіцца трэнд на аб’яднанне ўсіх дэмакратычных сіл Беларусі. Палітык упэўнены, што ў 2010 годзе абсалютна рэальным ёсць “выхад апазіцыі з дэмакратычнага гета.

“Адной з нашых асноўных задач з’яўляецца як мінімум падваенне колькасці тых, хто ведае нашу “Анткрызісную платформу. Гэта рэальна, бо, наколькі нам вядома, у ліпені мінулага году пра антыкрызісную праграму дэмакратычных сіл ведалі дзесяць працэнтаў людзей, і пераважная большасць з іх падтрымлівала яе сутнасць, - адзначыў лідэр АГП.

Паводле палітыка, сярод галоўных тэм дзейнасці партыі ў гэтым годзе будуць традыцыйныя, што пераходзяць з году мінулага – гэта  антыкрызісная праграма, пакет прапаноў па змяненні ў лепшы бок сітуацыі з прадпрымальніцтвам, які ўжо агучваўся раней і яшчэ будзе дапрацоўвацца і ўдасканальвацца, а таксама моладзевая тэматыка. “Да гэтых тэм мы дадаем яшчэ дзве – гэта ахова здароўя і адукацыя. Па кожнай з іх ужо ствараюцца ці створаны рабочыя групы, якія зробяць свае напрацоўкі, а потым мы будзем прапаноўваць іх для абмеркавання нашым партнёрам, - сказаў Анатоль Лябедзька.

Галоўнай кампаніяй бягучага году, па словах палітыка, стане кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, якая будзе непасрэдна звязана з кампаніяй па выбарах прэзідэнта. “Канчаткова з фарматам мы вызначымся на наступным з’ездзе партыі, але ўжо зараз вядзем актыўную падрыхтоўку. Пры нармальнай сітуацыі мы маглі б ужо сёння выставіць каля тысячы нашых кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў - такі ў нас патэнцыял, але рэаліі такія, што мы можам вылучыць 150-300 кандыдатаў, паколькі матывацыя ў людзей будзе невялікая. За пятнаццаць год Ярмошына, Лукашэнка і астатнія людзі зрабілі ўсё, каб забіць у грамадзян матывацыю для ўдзелу ў выбарчых кампаніях, - падкрэсліў старшыня АГП. 

Яшчэ адной будзе кампанія “Не скрадзі!; адмысловую ўвагу кіраўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі надаюць так званым “кропкавым праймэрыз напярэдадні мясцовых выбараў. Апроч таго, АГП мае намер працягваць шэраг лакальных кампаній, напрыклад, “Адчынім межы!, якая праводзілася высілкамі партыі ды іншых структур у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Сёлета, паводле Анатоля Лябедзькі, гэтая кампанія мусіць ахапіць і Віцебшчыну.

Новай стане кампанія “Аўтамабіль – не раскоша, а неаобходнасць, прымеркаваная да магчымага істотнага павышэння ўвазных пошлін на патрыманыя замежныя аўто, якія могуць быць уведзены ў межах ствараемага мытнага саюзу Беларусі, Расіі і Казахстана.

Галоўнай датай для АГП сёлета будзе 21 сакавіка, калі адбудзецца ХІІ справаздачна-выбарчы з’езд партыі. “На з’ездзе будуць закрануты два асноўныя пытанні – гэта Пасланне АГП грамадзянам, бізнесу і Беларусі, паколькі прыблізна ў гэты час Лукашэнка таксама выступае з аналагічным дакументам. Для нас гэта будзе галоўны праграмны дакумент, дзе будзе наш аналіз эканомікі, знешняй палітыкі, а таксама нашы канкрэтныя прапановы, - сказаў Анатоль Лябедзька. 

Па словах палітыка, партыя сёлета збіраецца ўзяць на сябе ініцыятыву правядзення трох канферэнцый, якія будуць тычыцца тэматыкі “Усходняга партнёрства, расійска-беларускіх дачыненняў, а таксама канферэнцыі, на якой будзе абмяркоўвацца “дарожная мапа для ўступлення Беларусі ў Савет Еўропы.  

На думку намесніка старшыні АГП Льва Марголіна, эканамічная сітуацыя ў 2010 годзе будзе пагаршацца, што адпаведна прывядзе да пагаршэння і ўзроўню жыцця простых грамадзян. “Мы будзем праводзіць маніторынг сітуацыі, рэагаваць на падзеі. Улады не збіраюцца праводзіць рэальныя рыначныя рэформы, а Лукашэнка, у сваю чаргу, патрабуе давесці сярэдні ўзровень заробкаў па краіне да 500 долараў за месяц. Гэта магчыма толькі тады, калі бохан хлеба, які цяпер каштуе 50 цэнтаў, будзе каштаваць долар, - падкрэсліў намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі.  

Не абмінулі сваёй увагай лідэры АГП і сітуацыю, якая склалася ў галіне паставак расійскай нафты ў Беларусь. “Тое, што зараз робіцца на гэтай энергетычнай пляцоўцы, - гэта паслядоўнае выкананне расійскім бокам сваіх планаў і сваёй стратэгіі. Расійскі бок выразна дае зразумець, што ніякіх прэферэнцый не будзе, маўляў, калі вы хочаце больш танную нафту, дайце нам магчымасць атрымліваць прыбытак. Аддайце нам хаця б палову “Нафтана, а яшчэ лепш увесь “Нафтан, і тады ён будзе атрымліваць таннейшую нафту, а калі гэта ваша прадпрыемства, то плаціце напоўніцу, - адзначыў Леў Марголін. На думку Анатоля Лябедзькі, да такой сітуацыі прывяла манапалізацыя цяперашнім кіраўніком краіны беларуска-расійскіх узаемадачыненняў. 
 

Каментаваць