Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Агульная думка

Дэмакратычныя сілы Беларусі сфармулююць агульную думку наконт перадвыбарнай сітуацыі. 

«Сёння па маёй ініцыятыве адбылася сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычных партый і арганізацый. Мы абмеркавалі сітуацыю, якая складваецца ў краіне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, і прыйшлі да высновы, што неабходна сфармуляваць агульную думку па ёй», — заявіў старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Лябедзька зазначыў, што на працягу тыдня ён падрыхтуе дакумент, у якім будзе адлюстравана ацэнка дэмакратычных сіл перадвыбарнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама крокі, якія плануецца зрабіць як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне.

«Праз тыдзень мы збяромся яшчэ раз, каб абмеркаваць канкрэтныя палажэнні дакумента. Спадзяюся, нам удасца прыйсці да адзінай думкі», — сказаў палітык.

У сустрэчы бралі ўдзел намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Іван Анташкевіч, старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай партыі працоўных Аляксандр Бухвостаў, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Костусеў, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, сустаршыня Еўрапейскай кааліцыі Мікалай Статкевіч, старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН

Каментаваць