Агент «Вектар» скончыў жыццё самагубствам?

Паводле непацверджанай інфармацыі, 27-гадовы Улад Міхайлаў некалькі дзён таму скочыў з моста ў Гомелі.



Улад Міхайлаў


Інфармацыю пра самагубства Міхайлава размясціў у сацсетцы Facebook гамяльчук Сяргей, які папрасіў нас не згадваць яго прозвішча. Паводле яго словаў, пра гэтае здарэнне яму распавяла знаёмая-медык са шпіталя, дзе лячыўся Улад.

У 2011 годзе "Новы Час" рабіў інтэрв’ю з Уладам Міхайлавым. У гутарцы ён распавёў, што па вяртанні ў Гомель у 2007 годзе ён збіраўся скончыць з моста, аднак не паспеў — затрымала міліцыя. Пасля гэтага здарэння хлопец лёг на абследаванне ў псіхіятрычны шпіталь, дзе яму паставілі дыягназ “паранаідальная шызафрэнія”. Улад Міхайлаў рэгулярна праходзіў лячэнне ў стацыянары, меў 2-ю групу інваліднасці.

На дадзены момант тэлефон Улада Міхайлава адключаны, яго старонкі у сацсетцы “Укантакце” і ў “Жывым Часопісе” выдаленыя.

Нагадаем, у 2007 годзе студэнт «праграмы Каліноўскага” Улад Міхайлаў прызнаўся польскім СМІ, што быў завербаваны КДБ для сачэння за іншымі студэнтамі-каліноўцамі. Агент “Вектар” — такую сакрэтную мянушку яму далі ў КДБ — публічна папрасіў прабачэння ў сваіх сакурснікаў, кінуў вучобу ды вярнуўся ў Беларусь.

Каментаваць