Ахвяраў рэжыму — 700 чалавек

      Праваабарончы цэнтр «Вясна» падсумаваў звесткі пра арыштаваных, аштрафаваных і пацярпелых пры разгоне акцыі 19 снежня. Як паведаміла “Радыё Свабода, праваабаронцы налічылі 698 чалавек. З іх прыкладна 50 чалавек аштрафаваных, і столькі ж трапілі ў шпіталі. А астатнія адбываюць пакаранні ў двух мінскіх і жодзінскім ізалятарах.



      Праваабарончы цэнтр «Вясна» падсумаваў звесткі пра арыштаваных, аштрафаваных і пацярпелых пры разгоне акцыі 19 снежня. Як паведаміла “Радыё Свабода, праваабаронцы налічылі 698 чалавек. З іх прыкладна 50 чалавек аштрафаваных, і столькі ж трапілі ў шпіталі. А астатнія адбываюць пакаранні ў двух мінскіх і жодзінскім ізалятарах.

      Масавыя ператрусы ў кватэрах і офісах, канфіскацыя кампутараў, выклікі ў міліцыю і КДБ, новыя затрыманні, сачэнне за апанентамі ўлады адбываюцца ўвесь поствыбарны тыдзень.

      “Гэта звязана з імкненнем зачысціць палітычную прастору, напалохаць грамадства і знішчыць тую апазіцыю, якая існуе ў краіне, — пракаментаваў сітуацыю старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас.

      “Але праўду не знішчыць, як мы ведаем. Таму, безумоўна, уся гэтая авантура наканаваная на паразу, — лічыць ён.

      Паэт Сяргей Законнікаў зазначыў, што больш за ўсё непакоіцца за дзяцей. “Вось скажам Данік, Андрэя Саннікава сын, яму тры з паловай гады. Ён больш чатырох гадзін бачыў, як абшуквалі ягоную кватэру. Вы ўяўляеце, што за адчуванне ў гэтага маленькага чалавечка? Або мая ўнучка звоніць мне і кажа: “Дзядулечка, дзядулю Валодзю (Някляева) нясуць акрываўленага. Ёй 11 гадоў. Яна пабачыла гэта ў інтэрнэце, у нас дзеці прасунутыя зараз. Яны ўсё бачаць. Вы разумееце, якія адчуванні ў яе? Разумееце, што яны робяць з нашымі дзецьмі?

      Паводзіны ўлады Сяргей Законнікаў тлумачыць тым, што падчас выбараў назіральнікі шмат дзе выявілі фальсіфікацыі. І ў многіх месцах галасаванне паказала, што дзеючы прэзідэнт не перамагае. Бо не набірае 50 працэнтаў галасоў. “І ён выдатна ведаў, што не перамог на выбарах. Для таго, каб гэта ўсё пахаваць, і трэба было ўчыніць такое крывавае пабоішча. І тым самым пахаваць усе фальсіфікацыі пад гэтай крывёю і пад гэтымі арыштамі, — даў ацэнку апошнім падзеям Сяргей Законнікаў.

Каментаваць