Акцыя салідарнасці ў Вільнюсе

      Ля былой турмы КДБ у Вільнюсе 16 лютага запалілі свечкі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

      Цяпер гэта музей ахвяраў генацыду, каля якога і пачалася акцыя ў падтрымку беларускіх палітзняволеных. У ёй прынялі ўдзел каля 30 актывістаў, сярод якіх былі прадстаўнікі штабоў экс-кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, а таксама студэнты ЕГУ.

      Пра гэта паведаміла Беларускае бюро грамадскага і палітычнага прадстаўніцтва ў Літве.

      З партрэтамі вязняў і зніклых апанентаў рэжыму ўдзельнікі акцыі зладзілі шэсце да беларускай амбасады. Там яны зачыталі спіс з прозвішчамі арыштаваных па падзеях 19 снежня, а потым перадалі ў амбасаду патрабаванне аб вызваленні ўсіх палітзняволеных. Яшчэ адно патрабаванне — правесці ў Беларусі свабодныя выбары без Лукашэнкі.

      Акцыя салідарнасці супала з Днём аднаўлення незалежнасці Літвы. Як адзначылі ў беларускім бюро, падтрымка акцыі літоўскімі прадстаўнікамі, а таксама яе асвятленне ў розных СМІ з’яўляецца сведчаннем таго, што лёс Беларусі не абыякавы суседняй дзяржаве.
 
Каментаваць