Акрэдытацыі пазбаўлены

Расійскага журналіста і праваабаронцу Аляксандра Лашманкіна пазбавілі акрэдытацыі ў Беларусі.

Пра гэта ён даведаўся раніцай 28 сакавіка пры наведванні Міністэрства замежных спраў Беларусі. Яго праінфармавалі, што ён пазбаўлены акрэдытацыі 25 сакавіка. А падставай стала “парушэнне беларускага заканадаўства. Якое — журналісту не патлумачылі.

Напярэдадні Аляксандр Лашманкін быў арыштаваны на трое сутак. Ён накіроўваўся ў Мінск, а яго знялі з цягніка ў Оршы ноччу 24 сакавіка. Першапачаткова міліцыянты заявілі пра праверку наконт датычнасці журналіста да транспарціроўкі наркатычных рэчываў. Пры даглядзе ў яго вынялі “неўстаноўленае рэчыва і перадалі на экспертызу.

Як паведаміў сам журналіст, у яго ўзялі адну таблетку анальгіна. Экспертыза наяўнасць наркотыкаў не пацвердзіла. Аляксандр Лашманкін быў арыштаваны з іншай фармулёўкай — за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы. Такое рашэнне за “дробнае хуліганства вынесла суддзя Інна Кохава, і журналіст быў змешчаны ў аршанскі ізалятар.

У Беларусь ён прыехаў з мэтай рыхтаваць матэрыялы пра сітуацыю ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.
 
Каментаваць