Актывіст дамогся ўключэння рэктара ў “чорны спіс”

У спіс неўязных у краіны Еўрасаюза ўнесена рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута Тамара Алпеева. З такой прапановай у лютым да Еўракамісіі звярнуўся актывіст Уладзімір Кумец.

Еўрапейскі саюз 22 сакавіка абнародаваў спіс яшчэ 19 асобаў з Беларусі, якім забаронены ўезд на яго тэрыторыі. Агульная колькасць усіх неўязных беларускіх службоўцаў налічвае цяпер 175 чалавек.

Сярод новых прозвішчаў — і чатыры рэктары ВНУ. Гэта Пётр Кухарчык (рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта), Міхаіл Батура (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі), Мечыслаў Часноўскі (Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт) і Тамара Алпеева (Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут).  А таксама дырэктар Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Генадзь Падгайскі.

Уладзімір Кумец падчас прэзідэнцкай кампаніі працаваў у штабе кандыдата Уладзіміра Някляева. Яго адлічылі з інстытута ў лістападзе 2010 года пасля арганізацыі мерапрыемства па вылучэнні Някляева на Ўсебеларускі сход. Адзнака 9 за экзамен па англійскай мове, якую паставілі ў заліковую кніжку, ва ўніверсітэцкай ведамасці была зменена на 3. Актывіст звяртаўся з апеляцыямі і ў Міністэрства адукацыі, і ў суд Ленінскага раёна Мінска. Аднак аднаўлення на вучобе не дабіўся.

У лютым Уладзімір Кумец накіраваў зварот да Еўрасаюза з прапановай разгледзець пытанне аб пашырэнні “чорнага спісу. І ўключыць у яго кіраўніцтва Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута.

Цяпер, як паведаміў Уладзімір Кумец, ён будзе пісаць яшчэ адзін ліст. Аб унясенні ў “чорны спіс неўязных генеральнага дырэктара інстытута Аляксандра Алпеева. “Бо ён аддаваў загад аб маім адлічэнні, —  паведаміў актывіст.

Уладзімір Кумец звярнуўся да іншых студэнтаў, якіх адлічылі з навучальных устаноў па палітычных прычынах. І заклікаў іх накіроўваць свае аналагічныя звароты ў інстанцыі Еўрасаюза.

Каментаваць