Актывіст жорстка збіты міліцыянтамі за бел-чырвона-белы сцяг

У суботу ўвечары быў затрыманы актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Моўчан. У знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам актывіст ўзяў бел-чырвона-белы сцяг.

Ён  разгарнуў яго каля ўніверсаму  "Першамайскі" ва Ўруччы і пачаў рухацца ў бок вуліцы Русіянава, ішоў моўчкі не выкрыкваў ніякіх лозунгаў.
 
Праз некалькі хвілін да яго пад'ехала машына з супрацоўнікамі міліцыі, якія папрасілі актывіста прайсці з імі. Моўчан паспрабаваў удакладніць з якой нагоды яго затрымліваюць, пасля чаго яго паспрабавалі сілком заштурхаць ў машыну без тлумачэння прычыны затрымання, Андрэй супраціўляўся і міліцыянты ўжылі грубую сілу. Пакуль яго збівалі проста на вуліцы пад'ехала другая машына. Андрэя пасадзілі ў машыну ў кайданках.
 
У аддзяленні міліцыі сказалі, што збіраюцца ўзбуджаць крымінальную справу па артыкулах за абразу прэзідэнта і збіццё супрацоўніка міліцыі пры выкананні, паведамляе прэсавая служба «Еўрапейскай Беларусі».
 
Да Андрэю Моўчана пусцілі толькі сястру. Пасля размовы з Андрэем стала вядома, што збіццё працягваліся і ў машыне. Па папярэдняй выснове лекара, ў Андрэя чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбры, адбітыя ныркі і ногі. На вечар суботы Андрэй Моўчан знаходзіўся ў 11-ай бальніцы.

Паводле Радыё Свабода

Каментаваць