Актывістаў затрымліваюць

Яшчэ амаль за тыдзень да правядзення Народнага сходу дэмакратычных актывістаў у рэгіёнах пачалі затрымліваць, папярэджаваць і адпраўляць на суткі.

У Брэсце вечарам 3 кастрычніка быў затрыманы намеснік старшыні гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет Лявонцій Чыпурных, які распаўсюджваў інфармацыйныя ўлёткі аб Народным сходзе.

Яшчэ амаль за тыдзень да правядзення Народнага сходу дэмакратычных актывістаў у рэгіёнах пачалі затрымліваць, папярэджаваць і адпраўляць на суткі.

У Брэсце вечарам 3 кастрычніка быў затрыманы намеснік старшыні гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет Лявонцій Чыпурных, які распаўсюджваў інфармацыйныя ўлёткі аб Народным сходзе.

Як паведаміла старшыня гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет Людміла Дзенісенка, 3 кастрычніка прыкладна ў 19.30 ёй патэлефанаваў Чыпурных і праінфармаваў, што яго даставілі ў Маскоўскі РАУС Брэста. “Супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго за распаўсюджванне інфармацыі. Ноч актывіст правёў у ізалятары часовага ўтрымання, яго мабільны тэлефон адключаны, — сказала Дзенісенка.

Яна адзначыла, што ў гэты вечар Чыпурных апускаў у паштовыя скрыні жыхароў дамоў у Маскоўскім раёне друкаваныя матэрыялы з інфармацыяй аб Народным сходзе.

4 кастрычніка Лявонцій Чыпурных быў асуджаны на пяць сутак адміністрацыйнага арышту. Суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў Чыпурных вінаватым на падставе ч. 1 арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання).

У Гомелі 4 кастрычніка затрыманы актывіст зарэгістраванай у Чэхіі маладзёжнай арганізацыі “Малады фронт Андрэй Цянюта.

Як паведаміў яго знаёмы Дзмітрый Карашкоў, прыкладна ў 11.00 ён сустракаўся з Цянютам каля абласной бібліятэкі на плошчы Перамогі. Да іх падышлі супрацоўнікі АМАП, папрасілі прад’явіць мабільныя тэлефоны. “Яны растлумачылі, што шукаюць украдзеныя мабільныя тэлефоны. Праверыўшы тэлефоны, супрацоўнікі АМАП запатрабавалі прад’явіць да агляду нашы рукзакі. У Андрэя яны знайшлі расцяжку “Свабоду Дашкевічу і затрымалі яго, — сказаў Карашкоў. Паводле яго слоў, актывіста даставілі ў Чыгуначны РАУС.

Сябар Цянюты Сяргей Саладухін дадаў, што ён чакаў Андрэя каля яго дома на плошчы Перамогі. Замест Цянюты да яго падышлі супрацоўнікі АМАП, якія заявілі, што шукаюць злачынцу і, магчыма, Саладухін падобны на яго. “Яны абшукалі мяне, перапісалі даныя з пашпарта, некуды пазванілі і потым адпусцілі, — заявіў Саладухін.

30 верасня Цянюта вызваліўся з ІЧУ, дзе адбываў 10-сутачны арышт і трымаў галадоўку. Ён быў затрыманы 20 верасня за распаўсюджанне інфармацыйных матэрыялаў да Народнага сходу. Суд палічыў, што актывіст парушыў артыкул 23.34 КоАП, і пакараў яго арыштам. Цянюта 3 кастрычніка абскардзіў рашэнне суда, таму што лічыць яго незаконным. Народны сход праводзіцца па паведамляльным прынцыпе, і атрымліваць дазвол ва ўлад на яго правядзенне не патрабуецца, мяркуе ён.

Андрэя Цянюту міліцыя папярэдзіла аб недапушчальнасці парушэння парадку правядзення масавага мерапрыемства.



Паводле БелаПАН

Каментаваць