Актывісты “Еўрапейскай перспектывы” дамагаюцца ад гарадскіх службаў прыборкі Севастопальскага парку.

Сёння, 4-га кастрычніка, лідар Грамадзянскай ініцыятывы “Еўрапейская перспектыва, Віктар Янчурэвіч, падаў заяву ў УП “Мінскзеленбуд Першамайскага раёна г. Мінска з патрабаваннем звярнуць увагу на занядбаны і забруджаны смеццем стан Севастопальскага парку, і прыняць меры да яго добраўпарадкаванню. Да заявы былі далучаны фотаздымкі, на якіх яскрава відаць кучы смецця і прыкметы пераўтварэння парку ў сметніцу. Копіі заявы былі накіраваны ў Мінгарвыканкам і Адміністрацыю Першамайскага раёна горада.

Заява была выклікана праведзеным суботнікам 1-га кастрычніка, які зладзілі актывісты “Еўрапейскай перспектывы разам з мясцовымі жыхарамі мікрараёну “Усход-2 сталіцы. У часе яго правядзення і было весветлена, што парк пераўтвараецца ў гарадскую сметніцу. і прынята рашэнне дамагацца ад гарадскіх уладаў навядзення ў ім парадку.

Кажа Віктар Янчурэвіч: “Мы не патрабуем нічога экстраардынарнага, проста дабрасумленнага выканання дзяржаўнымі ўстановамі сваіх абавязкаў. Спадзяюся, што зварот паспрыяе навядзенню парадку ў парку, тым больш, што копію зварота мы накіравалі ў Адміністрацыю Першамайскага раёна і Мінгарвыканкам, а гэта азначае, што пытанне павінна быць узята на кантроль гарадскімі ўладамі.

Праз пару гадзінаў пасьля падачы заявы было тэлефанаванне з Мінскзеленбуду. І майстар Валовік Раіса Ігараўна абяцае, што ўжо сёння пасля абеду накіруе групу з 8 чалавек на прыборку. Застаецца толькі пракантраляваць, ці не будзе гэта шараговай адпіскай, а гарадскія службы рэальна зоймуцца выкананнем сваіх абавязкаў.

Каментаваць