Актывісты "Альтэрнатывы" зладзілі акцыю супраць прысутнасці расійскіх вайскоўцаў у Беларусі

31 жніўня актывісты "Альтэрнатывы" вывесілі вялікі плакат, дзе выказалі сваё стаўленне да прысутнасці ў Беларусі расійскіх вайскоўцаў, а таксама магчымаму адкрыццю новых расійскіх баз. 



Акцыя праходзіла ў Мінску ў пераходзе каля ваеннага факультэта БНТУ і прайшла без якіх-небудзь эксцэсаў. 


 
"Альтэрнатыва" выступае супраць уцягвання Беларусі ў ваенныя авантуры, а таксама хоча, каб беларускае грамадства задумалася  адносна таго, ці варта ўвогуле падтрымліваць беларуска-расійскую інтэграцыю, памкненні стварыць сумесныя вайсковыя структуры і г.д. "Альтэрнатыва" — за мір, за незалежную краіну, супрацу з ўсім цывілізаваным светам, дабрабыт і росквіт Беларусі, адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Паводле прэс-службы  "Альтэрнатывы"

Каментаваць