Альбом «Прэс-фота Беларусі–2011» прэзентавалі ў галерэі «Ў»

8 лютага ў галерэі «Ў» адбылася прэзентацыя фотаальбома «Прэс-фота Беларусі–2011», які фармуецца па выніках аднайменнага конкурсу. Вёў імпрэзу Зміцер Вайцюшкевіч.

Прэзентацыю не абмінулі ўвагай і іншыя вядомыя асобы: сярод прысутных былі заўважаны Аляксандр Мілінкевіч з Інай Кулей, Андрэй Дзмітрыеў і Уладзімір Някляеў. Апошні абышоўся без чытання вершаў і пафасных прамоў і наўпрост аддзячыў журналістаў за іх нялёгкую працу.

Афіцыёзныя выступы час ад часу змяняліся музычнай часткай. Зміцер Вайцюшкевіч праспяваў свае песні і паспеў разыграць некалькі альбомаў. Напрыканцы нават быў зладжаны аўкцыён  — прысутныя доўга рабілі стаўкі, а ў выніку альбом дастаўся Андрэю Дзмітрыеву, які згадзіўся аддаць за яго 30 дoлараў.

Альбом «Прэс-фота Беларусі» выходзіць ужо ў другі раз і складаецца са здымкаў беларускіх фатографаў, што супрацоўнічаюць са СМІ. У сёлетні альбом увайшло больш за 200 здымкаў 28 фатографаў, што сталіся пераможцамі конкурсу ў гэтым годзе. За час існавання конкурсу быў праведзены шэраг выстаў — здымкі пераможцаў выстаўляліся ў Мінску, Гродна, Брэсце, Маскве, Кіеве ды іншых гарадах. Гэты праект некамерцыйны, і ўсе сродкі ад продажу альбомаў і календароў ідуць на развіццё конкурсу і ўзнагароду пераможцаў. Прыём здымкаў на новы конкурс ужо пачаўся: прафесійныя фотарэпарцёры могуць падаць свае заяўкі да 19 лютага. Ацэньвацца будуць як асобныя фатаграфіі, так і серыі здымкаў.
 
Каментаваць