Алег Волчак супраць «СБ — Беларусь сегодня»

31 сакавіка праваабаронца Алег Волчак падаў іск аб абароне гонару і годнасці ў дачыненні да газеты «СБ — Беларусь сегодня» ў суд Савецкага раёна Мінска.

Волчак патрабуе абвяржэння інфармацыі, прыведзенай у артыкуле пад назвай «Много у нас диковин, каждый чудак — Бетховен» некага Ксенафонта Суперфасфатава ў нумары «СБ» за 6 сакавіка 2009 года.

Артыкул напісаны ў форме фельетона і распавядае пра беларускіх праваабаронцаў. Апрача Волчака ў ім фігуруе праваабаронца з Салігорска Яна Палякова, якая скончыла жыццё самагубствам у ноч на 7 сакавіка.

«Па віне адказчыка было не толькі дапушчана скажэнне фактаў, гэта было зроблена ў зневажальнай для мяне форме», — лічыць праваабаронца. А. Волчак патрабуе абвяржэння апублікаваных у газеце звестак і спагнання з рэдакцыі газеты «СБ — Беларусь сегодня» грашовай кампенсацыі за маральны ўрон у 70 мільёнаў рублёў.

Пры гэтым, зазначае ісцец, у рэдакцыі яму заявілі, што Ксенафонт Суперфасфатаў у штаце газеты не працуе. Няма такога чалавека і сярод пазаштатных супрацоўнікаў газеты.

Каментаваць