Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Алег Трусаў: Калі б не Кастрычнік, Беларусі не было б як дзяржавы

«Бежанства і рэвалюцыя — калі б не гэтыя з'явы, то мы б маглі ўвогуле не гаварыць па-беларуску, не кажучы пра дзяржаўнасць».

7 лістапада адзначаецца 100-я гадавіна Кастрычніцкай рэвалюцыі, альбо інакш Кастрычніцкага перавароту. Якім чынам гэтая падзея аказала ўплыў на беларусаў і Беларусь?

Кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў лічыць, што Кастрычніцкая, як і кожная рэвалюцыя, — гэта перш за ўсё крывавая гістарычная падзея. З іншага боку, ён мяркуе, што калі б не пераварот бальшавікоў, то Беларусі б не існавала.

«Бежанства і рэвалюцыя — калі б не гэтыя з’явы, то мы б маглі ўвогуле не гаварыць па-беларуску, не кажучы пра дзяржаўнасць», — кажа Алег Трусаў. 

www.radyjo.net


Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2017-11-07 14:09:33
Так, і калі б не гульня ў шахматы, то не было б і Беларусі: http://belisrael.info/?p=13176
Бо калі б не было шахмат, не было б і шахматнага каня. Не было б каня - не было б Леніна. Не было б Леніна - не было б Кастрычніцкага перавароту. Не было б перавароту - не было б і беларускай дзяржавы...

Каментаваць