Алег Трусаў: Наспеў час даць дарогу маладым

Алег Трусаў вырашыў пакінуць пасаду старшыні Таварыства беларускай мовы.

Сваё рашэнне ён агучыў на чарговым пасяджэнні Рады ТБМ, якой было даручана разгледзець магчымых кандыдатаў на пасаду старшыні.

Наспеў час даць дарогу маладым, абгрунтоўвае сваё рашэнне сённяшні старшыня ТБМ Алег Трусаў.

— Тое, што я не буду, — гэта на 100%. Тым больш, тры гады таму я абяцаў. І свае абяцанні я выконваю. Ёсць у мяне некалькі варыянтаў, хто мяне зменіць. Можа, нават не аднаго, а двух, каб была нейкая канкурэнцыя. Паглядзім. Паслухаем усе прапановы. Я адмыслова нічога не хачу выказваць, каб не думалі, што Трусаў навязвае.

Адным з галоўных прыярытэтаў дзейнасці Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў назваў дапамогу дэпутату Палаты Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь Алене Анісім у справе папулярызацыі беларускай мовы праз парламенцкія структуры.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя



Каментаваць