Аліну Нагорную аштрафавалі за «ўрок гісторыі»

Суд Слуцкага раёна аштрафаваў Аліну Нагорную на 20 базавых велічынь за «ўрок гісторыі».

16 кастрычніка 2017 года ў судзе Слуцкага раёна адбылося чарговае пакаранне аматараў беларускай гісторыі па напаўлегальнай тэме Слуцкага паўстання.

Суддзя Слуцкага раёна Аляксандр Тарасюк прызнаў Аліну Нагорную вінаватай у здзяйсненні адміністратыўнага правапарушэння па частцы 2 артыкула 23 34 (парушэнне вызначанага парадку арганізацыі альбо правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця). Інтэрактыўны ўрок гісторыі па тэме Слуцкага паўстання для двух маладых людзей і двух іх бацькоў быў расцэнены міліцыяй і суддзёй як масавае шэсце без дазволу ўладаў. 

Дарэмна арганізатарка ўроку і яе адвакат Вадзім Мушынскі звярталі ўвагу  суддзі на адсутнасць вялікай колькасці людзей і публічных лозунгаў падчас аповеду пра Юрку Лістапада і Паўла Жаўрыда — суддзя не апраўдаў аматарку таямніц слуцкай гісторыі.

Сама ж Аліна Нагорная патлумачыла, што яна не звярталася за дазволам у Слуцкі райвыканкам, паколькі ўлады ўсё роўна не дазволілі б.

— Намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Ларыса Дабравольская нават не дазволіла выдзеліць у горадзе памяшканне для звычайнай дыскусіі па гэтай тэме, — распавяла грамадская актывістка. — Ды і навошта прасіць нейкі дазвол, каб распавядаць некалькім асобам пра гісторыю горада?


Некалькі журналістаў, якія напісалі артыкулы пра падзею 1 верасня ў Слуцку, былі таксама апытаны судом у якасці сведкаў. Выступіў такім сведкам і карэспандэнт НЧ, які пацвердзіў пра адсутнасць крамолы і палітыкі падчас мерапрыемства.

Падтрымаць Аліну Нагорную прыйшлі каля 30 чалавек. Многія з іх былі апрануты ў майкі з партрэтамі герояў Слуцкага збройнага чыну.

Грамадскі актывіст і аднадумца Аліны Нагорнай Антось Жылко, які адмыслова прыехаў з Мінска, патлумачыў карэспандэнту НЧ сваю прысутнасць у судзе:

Відавочна, што дзейнасць Аліны Нагорнай вельмі важная як для горада, так і для краіны. Добра, што ёсць такія людзі, якія спрабуюць абудзіць у абыякавага слуцкага насельніцтва цікавасць да гістарычнай спадчыны і “ажывіць” мясцовых людзей. 

Антось лічыць, што салідарнасць — гэта ключ для пераменаў і будучых перамог, нягледзячы на цяперашнія судовыя штрафы.


Чарговы раз Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях перамог артыкулы Канстытуцыі, на якія спасылаліся Аліна Нагорная і яе абаронца.

Зноў высветлілася, што ў краіне не гарантуюцца свабода поглядаў і іх свабоднае выказванне (арт. 33), права на распаўсюджванне поўнай інфармацыі аб культурным і грамадскім жыцці (арт. 34), права на ўдзел у культурным жыцці (арт. 34). Фактычна пад забаронай знаходзіцца і абавязак берагчы гісторыка-культурную і духоўную спадчыну (артыкул 54).


Аліна Нагорная абвясціла пра намер абскардзіць прысуд:

Лічу, што я абавязаная і надалей змагацца за права людзей свабодна хадзіць па свайму гораду — нават з гербам гэтага горада і партрэтамі лепшых людзей горада, — заявіла актывістка. — Фактычна мяне пакаралі за спробу выканаць  Канстытуцыю і зберагчы нацыянальную каштоўнасць. Гісторыя Слуцкага збройнагу чыну і ёсць такая каштоўнасць, ад якой так грэбліва адмахваюцца мясцовыя ўлады, міліцыянты і суд.

Дарэчы, на мерапрыемстве 1 верасня ў Слуцку прысутнічаў і назіральнік ад праваабарончай арганізацыі “Вясна-96”. Гэтай арганізацыяй яшчэ да суду быў зроблены адмысловы маніторынг аб адсутнасці правапарушэння.

 

 

Абмеркаванне:

  • Мірон
  • 2017-10-16 22:45:01
"Падтрымаць Аліну Нагорную прыйшлі каля 30 чалавек".

"На суде присутствовало 16 человек: сама Алина Нагорная, адвокат активистки Вадим Мушинский, свидетели Зинаида Тимошик и Сержук Кийко, друзья и журналисты".
http://kurjer.info/2017/10/16/slutsk-vosstanie/

30 і 16. Хто падманвае ў лічбах?
  • Случчанин
  • 2017-10-16 23:20:46
Количество людей во время судебного процесса постоянно менялось (так как он затянулся, да ещё и с перерывом на обед). В определённые моменты зал был полным, в определённые нет. Может в разное считали просто :)) А в общем действия суда были довольно абсурдными, вспомнился Оруэлл...
Алине желаю только не терять веры и дальше заниматься этой темой!
  • Алекс
  • 2017-10-16 23:55:28
Это просто стопиццот баллов))))))))
Сама же Тимошек выступает в качестве свидетеля на этом суде и пишет в своей статье про 30 человек. Другие почему-то насчитали всего 16. Могу поспорить, что угадаю, кто отметился припиской ;))

Мне вспоминается Ермошина, которая и в Слуцке когда-то успела наследить. И её дело живёт в городе до сих пор :))
  • Аліна Нагорная
  • 2017-10-17 00:02:45
Калі Вам так цікава гэтая тэма, наступным разам прыходзьце і лічыце самі!
Тым больш самы "справядлівы" суд у сьвеце дае Вам такую магчымасьць :)
  • Алекс
  • 2017-10-17 00:17:14
Я всё и так прочитал и вам советую вспомнить: http://slutsk-gorod.by/novosti/item/sud-nad-alinoj-nagornoj
Не оправдания, а детские причитания :))

К суду надо готовится получше ;))
  • Genadz
  • 2017-10-17 02:15:54
30 ci 16? Haj budzie siaredniaje - 24!))))))))

Каментаваць