Аляксандр Тамковіч прэзентаваў сваю новую кнігу «Пераадоленне»

Кніга змяшчае гісторыі 12 чалавек, якія пераадолелі трагічныя завароты свайго лёсу і здолелі знайсці сабе новае месца ў жыцці. Выданне было прэзентаванае 20 красавіка ў Галерэі «Ў» сумесна з Офісам па правах людзей з інваліднасцю.

«Пераадоленне» - ужо пятнаццатая па ліку кніга ў кар'еры Аляксандра Тамковіча. Яна была выдадзеная тысячным тыражом каля месяца таму ў Смаленску.

У сваім выступленні на прэзентацыі былы міністр працы Беларусі Зміцер Сасноў прывёў цікавыя дадзеныя сацыялагічных даследаванняў НІСЭПД. «Толькі 60 адсоткаў беларусаў ведае, што ў краіне існуюць інваліды, — адзначыў ён. — Палова апытаных не хацела б, каб іх дзеці вучыліся разам з дзецьмі-інвалідамі. Яшчэ горш успрымаецца насельніцтвам магчымасць інваліда займаць выбарную пасаду».

Зміцер Сасноў

Мэта кнігі — прыцягнуць увагу грамадства да падобных праблем. Бо, як паказвае практыка, інвалідаў абмяжоўваюць не столькі іх хваробы, колькі непрыманне людзей з абмежаванымі магчымасцямі з боку грамадства і дзяржавы.

Паказальная гісторыя аднаго з герояў кнігі — гарадзенца Антона Свяклы. Сваё інтэрв'ю, змешчанае ў кнізе, ён набіраў на камп'ютары, націскаючы на клавішы заціснутым у зубах алоўкам. Прыклад такіх людзей паказвае, наколькі моцнай бывае чалавечая душа і жаданне чалавека пераадолець бяду і самога сябе.

Аляксандр Тамковіч не выключае, што выйдзе і працяг кнігі. «Гэта толькі пачатак», — кажа ён. І сапраўды, матэрыялаў для працягу хапае — па афіцыйных звестках у Беларусі налічваецца каля паўмільёна інвалідаў.

Каментаваць