Аляксандра Сасновіч стала першай ракеткай Беларусі

Беларуская тэнісістка, 23-гадовая Аляксандра Сасновіч 8 студзеня паднялася адразу на 35 месцаў у рэйтынгу ВТА і займае рэкорднае для сябе 53-яе месца. Раней яе найвышэйшым дасягненнем была 87-мы радок.


На мінулым тыдні Сасновіч дайшла да фіналу турніру серыі «Прэм'ер» у Брысбене (Аўстралія) з прызавым фондам 894.700 долараў ЗША і стала першай у гісторыі гэтых спаборніцтваў, хто дамогся такога поспеху, стартаваўшы ў кваліфікацыі. У вырашальным матчы Сасновіч прайграла ўкраінцы Эліне Світолінай (6-е месца; з 8 студзеня — 4-е) — 2:6, 1:6.

Сасновіч стала першай ракеткай Беларусі, апярэдзіўшы Арыну Сабаленка, якая займае 69-е месца. Сабаленка паднялася на чатыры радкі, і цяперашні рэйтынг для яе таксама з'яўляецца рэкордным.

Вера Лапко знаходзіцца на 135-м месцы (-1), Вікторыя Азаранка — на 210-м (-1), піша БелаПАН.



Каментаваць