Амаль увесь «Бульбаш-хол» стаіць у ахоўнай зоне Курапатаў (дакументы)

У сувязі з палемікай наконт месца, дзе стаіць рэстарацыя «Паедзем паядзім» (былы «Бульбаш-хол»), звернемся да дакументаў.

І вось што яны сведчаць.

1. Заходняя мяжа нерухомай матэрыяльнай гістарычна-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння «Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930-1940-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты» паводле пастановаў Мінкультуры ад 12 мая 2004 г. № 15 і ад 1 снежня 2014 г. №70 заставалася нязменнай і зараз праходзіць па заходнім ускрайку курапацкага лесу.
 
На схемах бачныя межы зонаў аховы Курапатаў з іх заходняга боку згодна пастановаў Міністэрства культуры ад 12 мая 2004 г.№ 15 і ад 1 снежня 2014 г. №70. 

На схемах бачныя межы зонаў аховы Курапатаў з іх заходняга боку згодна пастановаў Міністэрства культуры ад 12 мая 2004 г.№ 15 і ад 1 снежня 2014 г. №70. 


2. Менавіта па мяжы каштоўнасці ў ліпені 2013 года навуковая кіраўніца Курапатаў і дачка забітага 30 кастрычніка 1937-га ў Мінскай турме НКВД беларускага паэта Тодара Кляшторнага, архітэктар Мая Кляшторная на свае сродкі ўсталявала памежныя камяні па перыметры Курапатаў. Як зазначыла ў інтэрвью «НЧ» спадарыня Мая, дакладна вызначаныя спецыялістамі і пазначаныя на мясцовасці з дапамогай камянёў межы помніка гісторыі і археалогіі дазволяць кожнаму ўявіць яго сапраўдныя памеры. «Я сёння шчаслівая, што гэта зроблена, бо зараз на мясцовасці ёсць канкрэтныя аб’екты, ад якіх можна браць адлік пры вызначэнні ахоўных межаў народнага мемарыялу», — сказала навуковы кіраўнік.


3. З прадстаўлення ад 17 лістапада 2012 года Генпракуратуры старшыні Мінскага аблвыканкама Барысу Батуру «Аб устараненні парушэнняў заканадаўстава па ахове гістарычна-культурнай спадчыны, прычынаў і ўмоваў, якія ім спрыялі» вынікае, што забудоўшчыкі ўзвялі ў ахоўнай зоне Курапатаў частку рэстарацыі, чатыры дамкі модульнага тыпу і дзіцячую пляцоўку.


4. 23 снежня 2012 года намеснік міністра культуры Віктар Кураш накіраваў у Генпракуратуру ліст «Аб размяшчэнні аб’екту каля ўрочышча Курапаты». У лісце, між іншым, паведамляецца, што «тэрыторыя, на якой размесціўся будуемы аб’ект, часткова размешчана ў ахоўнай зоне, якая праходзіць на адлегласці 120 метраў ад заходняй мяжы гістарычна-культурнай каштоўнасці». А згодна праведзеным замерам усталявана, што «адлегласць ад мяжы гістарычна-культурнай каштоўнасці да пабудаваных будынкаў складае ад 55,47 м да 75, 15 м». Такім чынам забудоўшчыкі парушылі ахоўную мяжу каштоўнасці шырынёю ў 120 метраў на глыбіню ад 64,53 м да 44,85 м.

5. Паводле распрацоўшчыкаў праекту зонаў аховы Курапатаў, зацверджанага пастановай №70 Міністэрства культуры ад 1 снежня 2014 году, з заходняга боку Курапатаў плошча ахоўнай зоны скарацілася прыкладна на 1,1 га за кошт тэрыторыі, самавольна і незаконна забудаванай рэстаранна-забаўляльным комплексам з былой назвай “Бульбаш-хол”. Такім чынам, амаль уся рэстарацыя “Паедзем паядзім”, што месціцца ў будынках “Бульбаш-холу” і займае плошчу 1,2 га, стаіць у ахоўнай зоне Курапатаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-06-15 00:28:17
У мемарыяле Хатынь узгадваюцца ахвяры усіх вёсак Беларусі, якія спалены нацыстамі і іх прыслужнікамі. У мемарыале Брэсцкая крэпасць узгадваюцца ахвяры і абаронцы крэпасці. Мемарыял Трасцянец памятаю, габрэйскі мемарыял на Машэрава памятаю. Я гэта да таго, што не прыпамінаю мемарыялу ахвяраў бел-чрвона-белых паліцаяў. Дык вось Курапаты павінны быць іншымі згаданым вышэй мемарыялам. У мемарыяле Курапаты павінны згадвацца ахвяры часоў сталіншчыны, нацызму і бел-чрвона-белага паліцайскага часу. То бок "моду на спецыялізацыю" мемарыялаў часова прапаную прыпынуць.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-15 08:25:48
"В связи со строительством в зоне охраны названной историко-культурной ценности без согласования и разрешения Министерства культуры…"

Здесь кроется криминал или в статье НЧ не достает документа, который дал добро на начало строительства ресторации. Скорее второе. Бо рэстаратары прыкрыліся той паперкай.
Дадам, што Мінкультуры гэта частка Ўраду. Ўсяго толькі частка Ўраду РБ. Дык вось магла быць Пастанова Ўраду Беларусі, якая пакрывае заўвагі Мінкультуры, як бык авечку.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-15 18:41:41
Як я ўжо казаў вам, некалі ў 1996 меў вопыт стварэння праекту ў гістарычнай частцы Мінска і хаджэння па ўсякім кабінетам, з мэтай яго сагласавання. Дык вось успомніў, што акрамя Ўраду ёсць у нас яшчэ адна ўстанова і завецца яна Адміністрацыя прэзідэнта. Тады ў мой час (зараз дакладна не памятаю адно ці два) было некалькі паручэнняў Ураду Адміністрацыі прэзідэнта РБ па маім праекце. Гэта інфа для роздуму, бо вы, вельмі граматныя, зацыкліліся на лісце Мінкультуры. Не рубіце вы ў гэтай тэме нічога.
  • Jorg
  • 2018-06-17 12:26:51
Час вам ужо на пакой, спадар Старкоў. Няхто вашу лухту не чытае і не адказвае на яе. Новы час, як ніяк жа ж)
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-19 11:54:52
Тады адкажу я. Некалі чыталі. А чаму зараз не чытаеце і не размаўляеце са мной? Таму, мяркую, што вам у вашым б-ч-б варыве добра. Бо там ваша быццё. Бо за амаль трыццаць лят б-ч-б прапаганда б-ч-б СМІ стварыла з вас недумаючых людзей, Вялікіх Беларускіх Б-Ч-Б Украў, якія не маюць вопыту размовы з супляменнікамі іншых не б-ч-б поглядаў. Вы чужыя. Вы секта. Б-ч-б секта. Ўнутры яе б-ч-б праўда, а па-за межамі секты для вас пустэча, бо там нічога б-ч-б не існуе. Але па-за межамі вашае секты жывуць беларусы і я ў тым ліку. Вы секта б-ч-б хворых і вам трэ лячыцца. А на пакой вы мняе ўжо дзевяць лят адправляеце. А самі што за гэты час дасягнулі? Яшчэ адзін нядобры камент у мой бок напісалі. А яшчэ што зрабілі ў новы б-ч-б час? Яшчэ аднаго ворага з беларусаў знайшлі. А яшчэ што? А аб'ядноўваць беларусаў калі будзеце? Ніколі. Бо беларусы ў вашу секту не прыйдуць.

Прыйдзе час і зверніцеся да маёй пісаніны пра так зы адраджэнне і чыннікі яго паразы.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-15 09:54:11
Дзякуючы публікацыі ў “ЛіМе”, мы даведаліся аб Пазьняку, які менавіта пад святым бел-чырвона-белым сцягам вёў частку савецкага беларускага народа да невядомага ўрочышча на Дзяды 1988, каб усяго праз 15 год пасля публікацыі артыкула “Курапаты – дарога смерці” Зяноне ў 2003 выдаў за мяжой кнігу аб адным з тых бел-чырвона-белых патрыётаў 1941-44 гадоў, які прыслужваў нацыстам пры гаўляйтары Кубэ.

Каментаваць