Аматары Калабка — за свабоду сходаў

Актывісты кампаніі “Грамадзянін падалі ў Мінгарвыканкам 500 заяў на правядзенне вулічных акцый. Самых розных: ад сходу аматараў Калабка да мерапрыемства ахвотнікаў стаяць на галовах.

Ёсць і заяўка ў падтрымку людзей, якія падаюць. Альбо замовы на акцыі для рэабілітацыі Кашчэя Бессмяротнага і высвятлення аэрадынамічных уласцівасцяў ступы Бабы Ягі. Разам з гэтым пададзены і заявы на правядзенне акцый за свабодных выбары, за празрыстыя скрыні. Разнастайны і дыяпазон месцаў для акцый  — ад цэнтра да мікрараёнаў сталіцы.

“Мы хочам паглядзець, як улады рэагуюць на розныя тэмы — грамадскія, палітычныя, культурныя, музычныя, спартовыя — любыя, — паведаміў прадстаўнік кампаніі Мікіта Красноў. — І паказаць усю абсурднасць закона аб масавых мерапрыемствах, які парушае свабоду сходаў. Мы лічым, што гэты закон трэба змяняць.

Нагадаем, што заяву на вулічнае мерапрыемства неабходна падаць за 15 дзён. Не пазней чым за пяць дзён да яго правядзення ўлады павінны даць адказ. “І звычайна гэты адказ адмоўны, — засведчыў актывіст. — Так не павінна быць. Кожны чалавек мае права праводзіць любое мерапрыемства, якое ён хоча, калі яно не парушае правы іншых грамадзян. А ў Беларусі за гэта можна быць арыштаваным і прыцягнутым да судовай адказнасці. Разганяюцца мірныя дэманстрацыі, якія не маюць за мэту гвалтоўныя дзеянні.

Прадстаўнікі кампаніі лічаць неабходным дамагацца, каб акцыі праходзілі па заяўляльным прынцыпе. Так, як гэта робіцца ў іншых еўрапейскіх краінах. Несанкцыянаваныя мерапрыемствы, якія праводзяцца зараз падчас выбарчай кампаніі, пакуль не разганяюцца. “Але калі гэта паказушная лібералізацыя скончыцца, мы зноў будзем жыць па старых законах. Нас зноў будуць збіваць і саджаць у турму, — сказаў Мікіта Красноў.

Для ўладаў, адзначыў ён, вельмі важна, каб не было грамадскай актыўнасці. Бо любая актыўнасць — гэта магчымасць для пэўных дзеянняў. “Мы, наадварот, хочам, каб грамадзяне былі актыўнымі, — падкрэсліў моладзевы лідэр. — Не абавязкова, каб яны займаліся выключна палітычнай дзейнасцю, чаго баіцца ўлада, ці грамадскай дзейнасцю. Мы кажам пра тое, каб людзі былі актыўнымі ва ўсіх сваіх памкненнях. І калі закон абсурдны, то трэба штосьці рабіць.

Падачу заяў, якая адбылася 25 лістапада, здымалі на відэакамеры супрацоўнікі органаў у цывільным. Стосы папер моладзь укінула ў паштовую скрыню, усталяваную ў будынку Мінгарвыканкама. Ці дадуць улады дазвол хаця б на адну з акцый, стане вядома праз два тыдні.
 
Каментаваць