Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Амбасада Ізраілю прыпыніла аказанне консульскіх паслуг

Амбасада Дзяржавы Ізраіль ў Беларусі ў сваім прэсавым рэлізе паведаміла, што з 24 чэрвеня прыпыніла аказанне консульскіх паслуг грамадзянам.



Прычынай гэтага з'яўляецца працоўны канфлікт, які распачаўся тры месяцы таму. Прафсаюз работнікаў Міністэрства замежных справаў Ізраілю імкнецца дабіцца павялічэння заробкаў, паляпшэння ўмоваў службы ізраільскіх дыпламатаў за межамі краіны, а таксама стуруктурных пераменаў у самім МЗС. Паколькі Міністэрства фінасаў Ізраілю нічога не зрабіла дзеля задавальнення вышэйназваных патрабаванняў, з 24 чэрвеня прафсаюз работнікаў МЗС перайшоў да больш рашучых дзеянняў.

Такім чынам, з 24 чэрвеня амбасадай Дзяржавы Ізраіль, як і ўсімі ізраільскімі амбасадамі па ўсім свеце, прыпынена аказанне консульскіх паслуг грамадзянам. Выключэнне складаюць экстраныя выпадкі, калі вырашаюцца пытанні жыцця і смерці. Што тычыцца грамадзянаў, якія звярнуліся ў амбасаду напярэдадні прыпынення абслугоўвання па консульскіх пытаннях, дык супрацоўнікі консульскага аддзелу амбасады загаддзя паведамілі ім пра склаўшуюся сітуацыю і прапанавалі забраць  дакументы.

Амбасада Дзяржавы Ізраіль выказвае шкадаванне, што ў цяперашні час не можа забяспечыць консульскае абслугоўванне грамадзянаў, і прыносіць ім прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.

 

Каментаваць