Amnesty International абскардзіць забарону пікетавання беларускай амбасады

Праваабаронцы будуць судзіцца з маскоўскімі уладамі, якія не дазволілі зладзіць акцыю каля беларускага дыппрадстаўніцтва. Пазоў арганізацыі пададзены ў Нікулінскі суд Масквы, паведамляе Каспаров.Ru.
 



Праваабаронцы хацелі зладзіць акцыю ў гадавіну расстрэлу ў Беларусі Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва — 15 сакавіка 2013 года. Аднак арганізацыя атрымала адмову.
 

Праваабаронцам прапанавалі перанесці пікет супраць смяротнага пакарання ў Беларусі да помніка героям-памежнікам ці да помніка героям рэвалюцыі 1905 года. Аднак заяўнікі палічылі, што гэтыя месцы для акцыі абсалютна не пасуюць з прычыны сваёй аддаленасці і недарэчнасці.
 

Актывісты расцанілі забарону на пікет каля амбасады як грэбаванне нормамі міжнароднага права ў галіне правоў чалавека.
 

Каментаваць