Ані слова пра палітыку

Шчыра кажучы, я, як у старым савецкім анекдоце, баюся ўключаць прас. Баюся, што ў прасе зноў загучаць кандыдаты ў прэзідэнты. Глядзіце самі, што творыцца ў апошні час.

У пятніцу — чатыры кандыдаты ў рэдакцыі «Камсамольскай праўды». Субота-нядзеля — тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты на тэлебачанні і радыё. Панядзелак-аўторак—Усебеларускі народны сход і «тэатр аднаго кандыдата». Серада — зноў чатыры кандыдаты ў рэдакцыі «Камсамольскай праўды» і яшчэ дэбаты на партале tut.by. Таму давайце папросту паглядзім: а чым жыве краіна ў гэтыя дні? Безадносна ад кандыдатаў у прэзідэнты.



Шчыра кажучы, я, як у старым савецкім анекдоце, баюся ўключаць прас. Баюся, што ў прасе зноў загучаць кандыдаты ў прэзідэнты. Глядзіце самі, што творыцца ў апошні час.

У пятніцу — чатыры кандыдаты ў рэдакцыі «Камсамольскай праўды». Субота-нядзеля — тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты на тэлебачанні і радыё. Панядзелак-аўторак—Усебеларускі народны сход і «тэатр аднаго кандыдата». Серада — зноў чатыры кандыдаты ў рэдакцыі «Камсамольскай праўды» і яшчэ дэбаты на партале tut.by. Таму давайце папросту паглядзім: а чым жыве краіна ў гэтыя дні? Безадносна ад кандыдатаў у прэзідэнты.

Па першае, 8 снежня ў падмаскоўным Нова-Агарове завяршыліся перамовы прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі Сяргея Сідорскага і Уладзіміра Пуціна. Кансультацыі будуць працягвацца на ўзроўні экспертаў, паведаміў журналістам прэс-сакратар кіраўніка расійскага ўрада Дзмітрый Пяскоў па выніках сустрэчы прэм'ераў.

Планавалася, што пасля перамоў Пуцін і Сідорскі выйдуць да прэсы, аднак, як заявіў Пяскоў, ніякіх заяў не будзе. Паводле слоў Пяскова, бакам пакуль не атрымалася дамовіцца па ўсіх спрэчных пытаннях. «Паколькі перамовы будуць працягвацца, адпаведна, не па ўсіх параметрах удалося дамовіцца. Пакуль застаюцца пытанні, якія патрабуюць працягу перамоў», — сказаў Пяскоў.

Якпаведамлялася раней, упачатку сустрэчы Уладзімір Пуцін заявіў, што падчас перамоў разлічвае вырашыць усе астатнія пытанні па фармаванні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). «Сустракаемся, як і дамаўляліся, у Беларускі прэм'ер паведаміў, што дакументы па фармаванні Адзінай эканамічнай прасторы з боку Беларусі «знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці». «Але ёсць шэраг пытанняў, якія неабходна абмеркаваць», — падкрэсліў ён.

Гэта не тое што смешна. Гэта зноў нагадвае анекдот, толькі ўжо пра Ельцына, які часцяком «працаваў з дакументамі» да бясконцасці. Пра нябожчыкаў, канешне, або добрае, або нічога, але зараз Ельцына нагадваюць жывыя людзі, якія ў Беларусі бясконца «працуюць з дакументамі». І, выбачайце, зноў незразумелае пытанне. Адносна фразы Пяскова пра тое, што «кансультацыі будуць працягвацца на ўзроўні экспертаў».

Калі спадарам прэм'ер-міністрам, як Пуціну, так і Сідорскаму, у вырашэнні пытанняў патрэбная дапамога экспертаў, то што яны робяць на сваіх пасадах? Ці не лепш бы было б прэм'ерамі прызначыць тых самых экспертаў? Добра, у Сідорскага эксперт адзін (і мы ведаем, хто ён, але ж дамовіліся не згадваць пра кандыдатаў), а ў Пуціна?

Ну, гэта паміж імі разборкі. Хай самі разбіраюцца, хто ў каго эксперт. Але на гэтым тыдні мы ўпершыню

сувязі з фактычным заканчэннем сумеснай працы над вялікім пакетам дакументаў, які павінен быць пакладзены ў аснову Адзінай эканамічнай прасторы трох краін — Расіі, Беларусі і Казахстана», — сказаў Пуцін.

«Але, як мы і дамаўляліся, — працягнуў ён, — ёсць пэўныя пытанні, вельмі адчувальныя для эканомікі Расіі і для эканомікі Беларусі, якія мы павінны ўрэгуляваць у двухбаковым фармаце для таго, каб увесь пакет па Адзінай эканамічнай прасторы быў запушчаны ў рэальнае жыццё».

У сваю чаргу Сяргей Сідорскі зазначыў: беларускі бок разлічвае да канца гэтага года вырашыць усе пытанні, звязаныя з пастаўкамі вуглевадароднай сыравіны. «Ёсць шэраг пытанняў, што тычацца паставак вуглевадароднай сыравіны, я хацеў бы, каб мы іх абгаварылі і з пачатку года нашы эканомікі працавалі эфектыўна», — заявіў Сідорскі.

пачулі ўцямнае тлумачэнне таго, навошта была ўведзеная пагалоўная дактыласкапія дарослага мужчынскага насельніцтва Беларусі.

Па словах начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксея Бягуна, чакаецца, што першыя біяметрычныя дакументы бу­дуць выдадзены ў Беларусі ўжо ў 2012 годзе. Першымі біяметрычнымі дакументамі стануць дакументы для асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца ў Беларусі, і людзей, якія атрымалі ў краіне статус бежанца. Затым будзе вырашацца пытанне выдачы нацыянальных біяметрычных пашпартоў.

Гаворачы пра звесткі, якія будуць утрымлівацца ў біяметрычных дакументах, Бягун паведаміў, што абавязкова будуць прысутнічаць адбіткі пальцаў, фатаграфіі і даныя, якія зараз ёсць у нацыянальных пашпартах.

Што ж, мужыкі бадай усе, за выключэннем залішне юрыдычна падкаваных, адбіткі пальцаў здалі. Зараз чакаем, што на гэту ж працэдуру пойдуць і беларускія жанчыны. Маўляў, хацелі роўнасці — атрымайце роўнасць!

Не, усё ж без палітыкі не абыдзецца. З 7 снежня, у адпаведнасці з загадам КТУП «Мінсктранс» Мінгарвыканкама, дзецям, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, даецца права бясплатнага праезду на ўсіх відах гарадскога пасажырскага транспарту (акрамя таксі). Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.

Пытанне пра льготны праезд для школьнікаў было ўзнята 6 снежня падчас IV Усебеларускага народнага сходу. Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду на працягу тыдня распрацаваць і прыняць рашэнне наконт надання вучням права льготнага праезду ў гарадскім транспарце.

«Пра гэта гаварылі давераныя асобы пасля сустрэч з насельніцтвам, з гэтым да мяне звярталіся і парламентарыі, — адзначыў кіраўнік дзяржавы, выступаючы на Усебеларускім народным сходзе. — Таму даручаю ўраду ў тыднёвы тэрмін прапрацаваць гэта пытанне, пралічыць і ўнесці канкрэтныя прапановы».

Дзіва дзіўнае! Лукашэнка даручыў гэта пытанне ўраду, а рашэнне прыняло КТУП «Мінсктранс» Мінгарвыканкама. І не калі-небудзь, а на наступны дзень пасля заканчэння народнага сходу! Цікава, чаму ж яны так не дбалі пра школьнікаў, калі спярша льготы адмянялі? Чаму не прыслухаліся да астатніх 9 кандыдатаў у прэзідэнты, якія казалі, што адмена ільготаў для школьнікаў і пенсіянераў—папросту непавага да нацыі?

Дарэчы, наконт павагі. Пра якую павагу да ўрада можа ісці размова, калі КТУП «Мінсктранс» Мінгарвыканкама нават не дачакаўся «прапрацоўкі пытання» ва ўрадзе і «ўнясення канкрэтных прапаноў»? Можа, нам сапраўды на месцы міністраў прызначыць мінскіх кіроўцаў аўтобусаў-тралейбусаў? Але яны дакладна з Пуціным не дамовяцца, бо ведаюць, якія ў Маскве пробкі.

Выбачайце, заканчваю на сумнай ноце. Вечарам 7 снежня памерла спявачка і журналістка, «Рок-князёўна-2007» Вольга Самусік. Таленавітая і прыгожая жанчына. Спачуванні род­ным і блізкім. Беларуская рок-музыка панесла вялізарную страту. Хай яе голас застанецца ў нашым сэрцы.
 

Каментаваць