Ананімныя валянцікі на 14 лютага

У сацыяльнай сетцы Укантакце з’явілася ініцыятыва, што прапануе стаць пасярэднікам у віншаванні вашых каханых з днём Святога Валянціна. Анёлак Арт-Сядзібы — гэта Адэлька і Янусь.



У сацыяльнай сетцы Укантакце з’явілася ініцыятыва, што прапануе стаць пасярэднікам у віншаванні вашых каханых з днём Святога Валянціна. Анёлак Арт-Сядзібы — гэта Адэлька і Янусь.

Мы хочам дапамагчы ўсім людзям на зямлі закахацца і стаць каханымі. Вы хочаце ананімна (ці не ананімна) прызнацца ў каханні, павіншаваць сваю другую палавінку, каханую (каханага) са святам?! Гэта можна зрабіць з дапамогай нас. Мы лёгка і з радасцю выканаем ролю пасярэдніка паміж Вамі і Вашым (вашай) каханым (каханай). Паслугі пасрэдніка мы выканаем бясплатна: абдымаць, буськаць нас дазваляецца, мы мілыя) Таксама, мы зможам павіншаваць Вашу другую палавінку праз сацыяльныя сеткі наступным чынам:

1) даслаць тэкст, які прапануеце Вы
2) напісаць пры магчымасці вершык адрасату
3) далучыць ў электронную валянцінку малюначак
4) дадаць песню ў валянцінку Таксама мы зможам ўсё тое, аб чым дамовімся з вамі

Анёлкі чакаюць вашы паведамленні ў асобку.
Звяртайцеся ўжо зараз!
 

Каментаваць