Анархісты паведамляюць пра рэпрэсіі ў Брэсце

Пасля праведзенага анархістамі 28 лютага несанкцыянаванага маршу супраць рабаўніцкі палітыкі дзяржавы неўзабаве чакана адрэагавала міліцыя.



Скрыншот з відэа revbel.org


Да некаторых брэсцкіх анархістаў прыходзілі на працу альбо тэлефанавалі дадому, паведамляе сайт revbel.org. Таксама быў затрыманы адзін з чытачоў сайта, які, як адзначае рэдакцыя, пакідаў некаторыя каментары на іх паблік "Вконтакте" са сваёй старонкі.

Анархістаў заклікаюць да пільнасці і акуратнасці ды не забываць пра тое, як абараніць сябе ў інтэрнэце.

Сёння таксама ў адной анархісткі быў праведзены ператрус, адзначае revbel.org. У яе быў канфіскаваны ноўтбук, пасля гэтага дзяўчыну павезлі ў аддзяленне ГУБАЗа, дзе правялі т.зв. «тлумачальную гутарку». Падчас яе міліцыянты пагражалі затрыманай адміністрацыйным арыштам на 15 сутак у выпадку, калі яна не раскажа пра тое, хто прымаў удзел у шэсці.

Марш 28 лютага ў Брэсце, відэа revbel.org

Каментаваць