Анархістаў падзялялі. Часова?

Палітыкі і праваабаронцы спрабуюць узгадніць спіс беларускіх палітвязняў, які будзе прадстаўлены еўрапейскім чыноўнікам.

(На здымку: Самы малады асуджаны анархіст 19-гадовы Яўген Васьковіч)



Палітыкі і праваабаронцы спрабуюць узгадніць спіс беларускіх палітвязняў, які будзе прадстаўлены еўрапейскім чыноўнікам.

(На здымку: Самы малады асуджаны анархіст 19-гадовы Яўген Васьковіч)


 На офісе “Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Уладзімір Някляеў і Аляксандр Фядута абмеркавалі склад спісу з праваабаронцамі Валянцінам Стэфановічам, Аленай Танкачовай, Людмілай Гразновай і юрыстам “Салідарнасці. Паводле словаў Анатоля Лябедзькі, згоду на стварэнне падобнага спіса таксама далі палітыкі Аляксей Янукевіч і Сяргей Калякін, якія асабіста на сустрэчы не прысутнічалі. На абмеркаванне спісу былі запрошаныя і родныя мінскіх анархістаў, у прыватнасці, бацька Мікалая Дзядка і маці Ігара Аліневіча, а таксама прадстаўнікі грамадскасці, аўтары звароту наконт анархістаў, пра які “Новы Час пісаў раней.

Карэспандэнт “Новага часу  задала некалькі пытанняў ініцыятару абмеркавання Анатолю Лябедзьку.

Спадар Анатоль, расшыфруйце формулу “11+3, якая была зацверджаная падчас сустрэчы.

– 11 палітвязняў – гэта Статкевіч, Саннікаў, Бандарэнка, Аўтуховіч, Бяляцкі, Севярынец,  Дашкевіч, Лобаў, Аліневіч, Дзядок, Францкевіч. Ёсць разыходжанні па трох фігурантах бабруйскай справы. Ёсць пытанні ў праваабаронцаў. Недахоп інфармацыі (на жаль, мы самі не змаглі быць на бабруйскім працэсе), ёсць супярэчлівыя заявы саміх фігурантаў. Мы заяўляем пра палітычную матываванасць прысудаў, але праваабаронцы яшчэ не гатовыя канчаткова назваць іх палітычнымі вязнямі. На дадзены момант ёсць формула “11+3, але я не выключаю, што бліжэйшым часам праваабаронцы правядуць дадатковую экспертызу гэтай справы і атрымаецца карэктоўка, каб яны перайшлі ў асноўны спіс.

Ці будуць фігураваць трое бабруйскіх анархістаў (Васьковіч, Сырамолатаў, Пракапенка) у патрабаваннях пра вызваленне палітвязняў?

– Яны ў спісе, і пра іх ідзе размова, што трэба неадкладна перагледзець той судовы працэс. Вынесены прысуд (7 год  турмы кожнаму) нематывавана жорсткі, і няма адэкватнасці таму, што яны здзейснілі (кінулі кактэйль Молатава ў будынак бабруйскага КДБ), у гэтым прысудзе.
 
  Куды будзе накіроўвацца падпісанае пагадненне і спіс палітвязняў?

– Пагадненне ляжа на стол міністрам замежных справаў 27 краін-сяброў Еўразвязу, спадарыні Эштан, Штэфану Фюле. Канчаткова заява яшчэ не сфармаваная, будзе дададзена некалькі пунктаў датычна груп, якія падлягаюць рэабілітацыі. Будзе ўключана інфармацыя пра іншых фігурантаў справы 19-га снежня, адвакатаў, якія былі рэпрэсаваныя, і тых актывістаў, якія сёння за межамі краіны.

Не ўсе ўдзельнікі сустрэчы засталіся задаволенымі вынікамі абмеркавання і прынятаю формулаю “11+3. Партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя рыхтуецца правесці на наступным тыдні паўторны круглы стол з удзелам палітыкаў, праваабаронцаў, адвакатаў, сваякоў зняволеных анархістаў. Лідар БХД Павал Севярынец выказваецца за прызнанне палітвязнямі ўсіх 14-ці чалавек: “Мы не разумеем, чым справа мінскіх анархістаў адрозніваецца ад справы бабруйскіх хлопцаў. Мы не разумеем пазіцыю некаторых праваабаронцаў датычна бабруйскай справы. Мала інфармацыі? Трэба было набыць квіток і з’ездзіць у Бабруйскі на судовы працэс. Не зацвярджаючы за бабруйскімі анархістамі статуса палітвязняў, мы асуджаем іх на адбыццё доўгіх тэрмінаў пакарання ў невыносных умовах.
 

Каментаваць