Анархісты закідалі лямпачкамі з фарбай будынак ЖКГ у Мінску

Гэткая акцыя стала выражэннем нязгоды з пастаянным павышэннем тарыфаў на камунальныя паслугі.
«Міністэрства ЖКГ пастаянна падымае кошты на жыллёва-камунальныя паслугі, хоць паляпшэнняў у
якасці паслуг не назіраецца, — кажуць анархісты. — Завышэнне тарыфаў ідзе паралельна з паніжэнне заробкаў і павышэнне коштаў на ўсіх сферах жыцця. Беларусам увесь час даводзяць, што яны недаплочваюць за камунальныя паслугі. Аднак адсутнасць у грамадства кантролю за ЖКГ, стварае магчымасць рэгулярна такім чынам апраўдваць завышэнне тарыфаў. Міністр ЖКГ Церахаў нават не ў стане адказаць, які адсотак ЖКП пакрываюць беларусы са сваёй кішэні».

Анархісты таксама заклікалі насельніцтва байкатаваць тарыфы на паслугі ЖКГ і аб'ядноўвацца паміж сабой. 


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць