Анатоль Лябедзька: “У Лукашэнкі застаўся толькі адзін саюзнік — страх!”

3 кастрычніка 2011 года адбылася прэсавая канферэнцыя, прысвечаная хвалі бандыцкіх нападаў на прадстаўнікоў апазіцыйных партый — намесніка старшыні партыі “Справядлівы свет Валерыя Ухналёва, сябра аргкамітэту па стварэнні “Беларускага руху Вацлава Арэшку, і лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку.

Валерый Ухналёў звязвае напад са сваёй прафесійнай палітычнай дзейнасцю і лічыць такія дзеянні спробай запалохаць, падавіць маральна. 



3 кастрычніка 2011 года адбылася прэсавая канферэнцыя, прысвечаная хвалі бандыцкіх нападаў на прадстаўнікоў апазіцыйных партый — намесніка старшыні партыі “Справядлівы свет Валерыя Ухналёва, сябра аргкамітэту па стварэнні “Беларускага руху Вацлава Арэшку, і лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку.

Валерый Ухналёў звязвае напад са сваёй прафесійнай палітычнай дзейнасцю і лічыць такія дзеянні спробай запалохаць, падавіць маральна. 

 Міліцыянер, які спыніў машыну на трасе, папрасіў мяне выйсці. Я падпарадкаваўся, распавёў палітык.  Затым на мяне наляцелі двое невядомых у масках і пальчатках  збілі з ног, пацягнулі ў лес. На мае крыкі і абурэнні яны рэагавалі фразамі: “Маўчы! Міліцыя! Інакш замаўчыш назаўсёды! Заламалі рукі, прыціснулі  тварам да зямлі. Адзін з іх прыціскаў каленам спіну, каб я не падняўся, і трымаў маю галаву. Ніякіх пытанняў яны не задавалі, нічога не каментавалі, паміж сабой не размаўлялі. Потым мяне звязалі пластмасавымі хамутамі, вывернулі ўсе кішэні і забралі ўсё, акрамя ключоў ад кватэры,  тэлефоны, ключы ад машыны, каб мы не маглі з’ехаць. Гэта былі не проста бандыты з дарогі, бо невядомыя дзейнічалі вельмі прафесійна, асцярожна, склалася ўражанне, што рабілі яны гэта ўжо не ўпершыню.

Прысутны на канферэнцыі старшыня Беларускай партыі левых “Справядлівы свет Сяргей Калякін пракаментаваў: “Гэта зрабілі маральныя ўроды! Яны забралі грошы, якія Валерый вёз на дарагія лекі для хворай на анкалогію жонкі!

Вацлаў Арэшка, які разам з дачкой ў той момант знаходзіўся у машыне, заўважыў:

 Версія пра рабаўніцтва даволі смешная. Калі мы праходзілі мяжу яшчэ ў бок Літвы, то мяне затрымалі на 15 хвілін без аніякіх пытанняў  проста трымалі. Тое самае адбылося і на зваротным шляху  усіх нас проста затрымалі на некаторы час. Калі раней вобшукі на мяжы рабіліся ў межах законнасці, то зараз праводзяцца ў фармаце дзеянняў самалійскіх піратаў. Ніякіх пратаколаў не складалася, пытанняў не задавалася,  заключыў пацярпелы.

Анатоль Лябедзька так пракаментаваў сітуацыю: 

У Лукашэнкі застаўся адзін апошні партнёр. І гэта ўжо не Расія, не арабскі свет. Гэта страх. Не сакрэт, што ў Беларусі існуе добры дзясятак структур, якія маюць права праводзіць аператыўна-вышуковую дзейнасць. Апроч КДБ, МУСу, Службы кантролю і іншых структур, у нас ёсць “эскадроны смерці. А таксама ёсць “эскадроны жаху. Задача гэтага эскадрона  напярэдадні цяжкай, складанай, непрагназуемай восені запалохаць у краіне як мага большую колькасць людзей. І гэтай зброяй улада зараз актыўна карыстаецца.

Нам зараз патрэбна кансалідацыя ўсіх палітычных партый і рухаў, падтрымка міжнароднай грамадскасці.

Спадар Лябедзька таксама прапанаваў ствараць спецыяльныя дружыны самаабароны: “Калі зараз не будзе нейкай адэкватнай рэакцыі з нашага боку, то пра “эскадроны жаху мы пачуем неаднойчы.
 

Каментаваць